2010-07-03 12:34:22

У Мінску пройдзе IX Тыдзень касцёльнай музыкі



IX Тыдзень касцёльнай музыкі пройдзе ў Мінску з 5 па 9 ліпеня, паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі ксёндз Аляксандр Амяльчэня.
Паводле яго слоў, арганізатарамі творчай акцыі выступілі секцыя касцёльнай музыкі камісіі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ў супрацоўніцтве з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі.
Урачыстае адкрыццё тыдня адбудзецца 5 ліпеня ў мінскім архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі.
У якасці кіраўніка творчых майстэрняў і для ўдзелу ў канцэртах запрошана вядомы музыкант з Універсітэта музыкі і мастацтваў Граца (Аўстрыя) Валянціна Лонга.
У праграму тыдня ўваходзяць канцэрт кіраўнікоў творчых майстэрняў, майстар-класы па розных кірунках і заключны канцэрт.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб IX Тыдні касцёльнай музыкі і яго праграме можна азнаёміцца на сайце Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі, паведамляе БелаПАН








All the contents on this site are copyrighted ©.