Кітай: новы каталіцкі біскуп высвечаны пры адабрэнні і Ватыкана і Пекіна
У Кітаі высвячаны новы каталіцкі біскуп, 52-гадовы Іосіф Хань Ынцзынь, афіцыйна прызнаны
як Ватыканам, так і ўладамі краіны.Экселенцыя Хань Ынцзынь ўзначаліць Саньюаньскую
дыяцэзію (правінцыя Шанцы), у якой ужо пяць гадоў не было біскупа. Епіскапская хіратонія
адбылася 24 чэрвеня ў касцёле Святога Сэрца - кафедральным саборы Саньюаня. Як паведамляе
агенцтва «Цэрквы Азіі», на цырымоніі прысутнічала каля 3 000 чалавек, з іх пяць біскупаў
і 85 святароў. Здзейсніў рукапалажэнне 88-гадовы біскуп Іосіф Цзун Хуайдэ, у мінулым
кіраўнік Саньюаньскай епархіі, які пяць гадоў таму пайшоў на адпачынак. У сваім звароце
да прысутных новы біскуп выказаў гатоўнасць працаваць для евангелізацыі народу Кітая
і развіцця дабрачыннасці.