2010-07-03 12:32:37

  У Лібане адбылася ўрачыстая беатыфікацыя блаславёнага брата-мараніта Стэфана Юссіфа Негме.


 Ад імя Папы Бенедыкта XVI абвяшчэнне новага благаславёнага Каталіцкай Царквы здзейсніў арцыбіскуп Анджэло Амато, прэфект Кангрэгацыі па справах святых.
Юссіф Негме нарадзіўся ў 1889 годзе і быў апошнім сярод сямі дзяцей пабожнай сялянскай сям'і. Пачатковую адукацыю хлопчык атрымаў у школе, якую вялі манахі з лібанскага мараніцкага чыну. У 1905 годзе, два гады пасля смерці бацькі, юнак паступіў у навіцыят таго ж чыну, які размяшчаўся ў манастыры святых Кіпрыяна і Юстыны ў родным горадзе Кфіфані, а праз два гады склаў шлюбы, прыняўшы манаскае імя Стефан.Яго жыццё праходзіла ў розных манастырах Ордэна , дзе ён нёс паслухменства, выконваючы разнастайныя сельскагаспадарчыя работы, а таксама, на ўзор Хрыста і яго бацькі Язэпа, цеслярыў. Заўсёды і ўсюды брат Стэфан умеў перадаваць субратам Добрую Навіну, дзякуючы інтэнсіўнай малітве і вернасці правілам і духоўнасці Ордэна. Ён памёр, маючы 49 гадоў, і пахаваны ў сваім родным манастыры ў родным горадзе Кфіфані. Тут яго мошчы да гэтага часу захоўваюцца нятленнымі. У 2007годзе завершыўся доўгі працэс вывучэння цудаў па малітве да яго, дык Папа Бэнэдыкт XVI абвясціў гераізм ягоных цнотаў. Блаславёны Юссіф Негме, ЧЛМ, з'яўляецца чацвёртым, пасля святых Шарбель, Рафгы і Німматулы, членам гэтай манаскай сям'і, абвешчаных Блаславёным. Яго духоўнае жыццё адзначалася усведамленнем пастаяннай прысутнасці Бога ў кожнай хвіліне жыцця. Гэта адлюстроўваюць словы, якія ён часта паўтараў: «Бог мяне бачыць”. Ён быў чалавек малітвы, які меў шчырую бескорыслівасць, разважлівасць, спачуванне, дык заслужыў павагу і любоў усіх. Усё яго жыццё можна назваць адным вялікім ўчынкам любові, дарэння сябе поўняю Богу і бліжняму. Ён казаў: «Шчаслівы, хто упрыгожыў сябе веданнем, якое вядзе да Бога» і «Любоў не мае патрэбы навукі, паколькі ідзе ад сэрца».










All the contents on this site are copyrighted ©.