2010-07-02 16:24:11

Ватыкан: швейцарскі біскуп Курт Кох прызначаны на кіраўніка Рады да спраў Экумэнізму


Папа Бэнэдыкт 16 прыняў адмову, з огляду на стан век, ад пасады старшыні Папскае Рады па садзейнічанню хрысціянскаму адзінству кардынала Вальтэра Каспэра. Ягоным наступнікам стаў біскуп Кох, якога Святы Айцец паднёс да годнасці арцыбіскупа.
Новы старшыня ватыканскае дыкастэрыі мае 60-т гадоў. Вывучаў тэалогію ў швейцарскім універсытэце ў Люцэрне ды у нямецкім Мюнхене. Затым працаваў у Швецарыі як свецкі тэолаг, у 1982-м годзе прыняў святарскія свядчыны. Пасля трохгадовай душпастырскай працы ў Берне, ён выкладаў у катэхэтычным інстытуце ў Луцэрне, а затым быў прафесарам дагматыкі і літургіі на факультэце тэалогіі тамашняга ўнівэрсытэту. Ян Павал ІІ назначыў яго ў 1995-м годзе біскупам Базеля і надзяліў яму асабіста біскупскую сакру 6-га студзеня 1996-га году ў Ватыканскай Базыліцы Святога Пятра. З яго назначэння біскуп Кох стаў у 2002-м годзе членам Папскай рады па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству, якою цяпер будзе кіраваць. Біскуп Кох на працягу двух гадоў ( 2007-2009) быў прэзідэнтам Швейцарскае біскупскае канферэнцыі. Ён з”яўляецца аўтарам больш за 60-т артыкулаў і кніг.








All the contents on this site are copyrighted ©.