2010-07-01 14:03:52

Віцебск. Пётр Рудкоўскі прыняў святарскія пасвячэнні


Вядомы ў Беларусі дыякан, сябра ордэна дамініканаў Пётра Рудкоўскі прыняў сакрамант святарства. Абрад рукапалажэння здзейсніў 24 чэрвеня ў катэдральным касцёле святой Барбары біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін.
Айцец Пётра Рудкоўскі будзе служыць у катэдральным касцёле св. Барбары ў Віцебску. Мяркуецца, што ў яго абавязкі будзе ўваходзіць праца з моладдзю. Летам ён плануе прыняць удзел у правядзенні філасофскага летніка “Вяртанне да крыніц”, які будзе праходзіць 14 – 24 ліпеня ў памяшканні парафіі Хрыста Уладара Сусвету ў Бягомлі.
Пётра Рудкоўскі - вядомы ў Беларусі багаслоў, філосаф, публіцыст. Нарадзіўся ў 1978 годзе ў Канвелішках на Гарадзеншчыне. У 2000 годзе ўступіў у ордэн дамініканцаў. Абараніў магістэрскую дысертацыю па багаслоўі ў дамініканскім калегіуме ў Кракаве і па філасофіі ў Ягелонскім універсітэце. З’яўляецца пастаянным аўтарам часопісаў “Наша вера”, “Архэ”, газэты “Наша ніва”, партала Catholic.by. Аўтар кнігі (2007 г.)“Паўстаньне Беларусі” . Партал "ЦАРКВА "








All the contents on this site are copyrighted ©.