2010-07-01 14:01:41

Ватыкан: новы Прэфэкт Кангрэгацыі па справах біскупаў


Бэнэдыкт 16 прыняў адмаўленне ад пасады Прэфэкта Кангрэгацыі па справах біскупаў і старшыні Папскай камісіі па Лацінскай Амерыцы, якое склаў з огляду на свой век кардынал Джованні Баттіста Рэ. На яго месца Папа прызначыў 66-ці гадовага кардынала Марка Уэллета, які ў апошнія сем гадоў быў арцыбіскупам Кэбэка і прымасам Канады.
Пасля святарскіх свядчынаў і першага душпастырскага вопыту ён уступіў да Зграмаджання сулпіцыянаў. Працаваў у Калюмбіі, а затым у дыкастэрыях Рымскае курыі. У 2001-м годзе стаў сакратаром Папскае Рады па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству. Пазней быў прызначаны мітрапалітам Кэбэка і ўключаны Янам Паўлам ІІ да Кардынальскае Калегіі, кардынал Уэллет быў, між іншым. Гэнэральныі рэлятарам Сіноду Біскупаў на тэму Божага Слова, які адбыўся ў 2008-м годзе. Новы Прэфэкт па справах біскупаў належыць да некалькіх ватыканскіх дыкастэрый, ў тым ліку да камісіі кардыналаў, якая займаецца арганізацыйнымі і эканамічнымі праблемамі Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.