2010-07-01 14:01:23

Ватыкан: новы апостальскі нунцый ў Польшчы


30-га чэрвеня Папа Бэнэдыкт 16 прызначыў новага Нунцыя ў Польшчы. Ім стаў італьянскі арцыбіскуп Цэлестыно Мільёрэ, які дагэтуль працаваў у Нью Ёрку як пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН. Арцыбіскуп Мільёрэ мае 58-м гадоў і ў ватыканскай дыпламатыі працуе ўжо ад 30-ці гадоў. Скончыў Папскі Лятэранскі Унівэрсытэт, дзе атрымаў ступень доктара кананічнага права. Ён таксама закончыў Папскую Касцельную Акадэмію. Дыпламатычную службу пачаў ал працы ў Апостальскай Нунцыятуры ў Анголе, а затым у ЗША і ў Ягіпце. У гадах 1989-92 быў супрацоўнікам Апостальскай Нунцыятуры ў Варшаве. Цяперашняе назначэнне на Нунцыя з”яўляецца затым паваротам у Польшчу.








All the contents on this site are copyrighted ©.