2010-07-01 14:01:57

Ватыкан: назначэнне новага прэзідэнта Папскае Рады да спраў новай евангелізацыі


Дагэтуляшняга прэзідэнта Папскае Акадэміі “Pro vita” Святы Айцец прызначаў кіраўніком новай дыкастэрыі, стварэнне якой абвясціў 28-га чэрвеня. Ім стаў арцыбіскуп Сальваторэ Фізікелля, які мае 58-м гадоў. Быў ён прафэсарам багаслоў”я ў Папскім Грэнарыянскім Унівэрсытэце, і ад 12-ці гадоў ёсць біскупам-памочнікам рымскае дыяцэзыі. У 2002-м годзе арцыбіскуп Фізікелля быў прызначаны рэктарам Папскага Латэранскага Унівэрсытэта. Побач функцыяў, якія выконваў у камісіях італьянскага Эпіскапату да спраў навукі веры і ў ватыканскіх кангрэгацыях, з”яўляецца таксама душпастырам італьянскіх парламентарыяў.
На прэзідэнта Папскае Акадэміі “Pro Vita” Бэнэдыкт 16 прызначыў пралата Ігнаціё Караско дэ Паўла з персанальнай пралатуры Опус Дэі. Ён ёсць прафэсарам Папскага Унівэрсытэту Святога Крыжа ды таксама кіруе інстытутам біёэтыкі італьянскага каталіцкага ўнівэрсытэта “Sacro Cuore”.
Рэктарам Папскага Латэранскага Унівэрсытэта Святы Айцец назначыў прафэсара старажытнай хрысціянскай літаратуры з Папскага Салезыянскага Унівэрсытэта ў Рыме, ксяндза Энрыко даль Коволё. Італьянскі салезыянін быў прапведнікам ў часе апошніх вялікодных рэкалекцыяў для Рымскае Курыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.