Вячэрня ў Базыліцы Святога Паўла па-за Мурамі: Папа аб”явіў стварэнне Рады па новай
евангелізацыі
Бэнэдыкт 16 абвясціў аб стварэнні новае ватыканскае дыкастэрыі. Гэта будзе Папская
Рада па евангелізацыі ў краінах, якія падвяргаюцца дэхрысціянізацыі. Святы Айцец
абвясціў гэта падчас Вячэрні напярэдадні ўрачыстасці Святых Апосталаў Пятра і Паўла,
значыць, у панядзелак 28-га чэрвеня. У сваім казанні Папа сцвердзіў: “таксама чалавек
трэцяга тысячагоддзя жадае сапраўднага і поўнага жыцця. Патрабуе праўды, глыбокай
свабоды і бескарыслівай любові. У пустыні сэкулярызаванага свету душа чалавека прагне
Бога, Бога жывога. Ёсць рэгіёны свету, якія ўсё яшчэ чакаюць першай евангелізацыі.
Інакш там, дзе па традыцыі вернікі яе атрымалі , але трэба яе яшчэ больш паглыбіць.
Ёсць і іншыя рэгіёны, дзе Евангелле ўжо даўно пусціла карані і сфармавала сапраўдную
хрысціянскую традыцыю. Тым ня менш, у апошнія стагоддзі працэс сэкулярызацыі прывёў
да сур”ёзнага крызісу ў хрысціянскай веры і прыналежнасці да Каталіцкага Касцёла.
Таму я вырашыў,- працягваў Святы Айцец,- стварыць новую ўстанову, падобную Папскай
Радзе. Яе канкрэтным заданнем будзе павышанне адноўленае эвангелізацыі ў краінах,
якія ўжо чулі першае абвяшчэнне веры, дзе ад стагоддзяў ёсць Касцёлы. У цяперашні
час зазнаюць прагрэсіўную сэкуляразацыю грамадства і своеасаблівае знікненне ўражлівасці
на Бога- гэта выклік. Неабходна знайсці адпаведныя сродкі сучаснага перадавання
нязменнай праўды Евангелля Хрыста”.