2010-06-28 15:22:04

Развітанне кардынала Каспэра з экумэнічнай дэкастэрыяй



З Ватыканам развітваецца кардынал Вальтэр Каспэр, які ад 9-ці гадоў кіраваў тут дэкастэрыяй, якая была адказнаю за экумэнізм і дыялог з габрэямі. “Заканчваецца маё служэнне ў Рымскай Курыі і Папскай Радзе па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству”,- сказаў 25-га чэрвеня журналістам нямецкі кардынал. У іх прысутнасці зрабіў баланс сваёй паслугі. Ён пачаў з поспехаў. “Калі я прыехаў у Ватыкан,- сказаў кардынал,- дыялог з так званымі старажытнымі ўсходнімі Касцёламі, практычна не існаваў. Сёння адносіны вельмі добрыя. Мы змаглі распрацаваць дакумент, які паказвае, што нягледзячы на трываючую ад 1500 –т гадоў сепарацыю мы збераглі такое ж самое разуменне Касцёла, яго святога служэння, місіі і ерархічнай структуры”,- заўважыў кардынал Каспэр. На яго думку вялікія поспехі дасягнута ў адносінах з праваслаўнымі, асабліва з Рускай Праваслаўнай Царквой. “На працягу двух першых гадоў майго служэння, я быў для Масквы “персонай нон-грата”,- нагадаў нямецкі кардынал,- першая сустрэча з Патрыярхам Аляксеям ІІ была вельмі цяжкаю. Апошняя, на паўгода да яго смерці, адбывалася ўжо ў зусім іншай, прыязнай атмасферы. І сёння з праваслаўнымі мы гаворым аб пытанні найбольш далікатным, менавіта аб першанстве”. Кардынал Каспэр таксама папярэдзіў, каб не чакаць ў гэтай галіне хуткіх вынікаў. Праваслаўная Царква патрабуе часу на разважанні і паспяванне”,- падкрэсліў ватыканскі ерарх.
Кардынал Каспэр зрабіў таксама баланс у сваіх адносінах з пратэстантамі, сказаўшы, што “Пратэстанцкія супольнасці зазнаюць што-раз большы раскол. Відаць гэта асабліва ў Англіканскай супольнасці. Мы з”яўляемся сведкамі паступовай лібэралізацыі ў этычных пытаннях. І таму, нягледзячы на супольную волю не парушаць дыялог, але паглыбляць двухбаковыя адносіны і супрацоўніцтва, мы сутыкаемся з усё большымі і большымі цяжкасцямі, што запавольвае ўзаемнае збліжэнне”.
Кардынал Каспэр адзначыў, што вялікай праблемай сёння з”яўляецца развіццё новых пратэстанцкіх супольнасцей, з якімі дыялог вельмі складаны. Перш за ўсё таму, што харатарызуе іх вельмі агрэсіўны празэлітызм да Каталіцкага Касцёла і адсутнасць якой-небудзь гатоўнасці да перамоваў. Акрамя таго яны вельмі раздробненыя і не маюць суцэльнай дактрыны. У адносінах з гэтымі хрысціянамі клясычны экумэнічны падыход не здае экзамену,- адзначыў кіраўнік ватыканскай дэкастэрыі.
Нарэшце ён таксама згадаў пра сваю працу ў ватыканскай Камісіі па рэлігійных адносінах з юдаізмам. Ён прызнаўся, што як немец, баяўся ўзначальваць гэтую дэкастэрыю. Прызнай аднак, што ніколі не сутыкнуўся з праблемамі з прычыны свайго паходжання. За поспех у гэтай галіне прызнаў што-раз больш дружалюбныя адносіны з гэбрэямі ды той фак, што Каталіцкі Касцёл рэдка гаворыць з імі аб балючай мінуўшчыне, а больш засяроджваецца на агульных выкліках.








All the contents on this site are copyrighted ©.