2010-06-28 15:22:37

Грэцыя. Тут значна павялічваецца колькасць католікаў


З 50 да 350 тысяч павялічылася ў краіне праваслаўнай традыцыі колькасць вернікаў рымска-каталіцкае Царквы. Аб гэтым паведаміў старшыня Грэцкай Біскупскай Канфярэнцыі монс. Франческо Папаманоліс інфармацыйнаму агенству Сір. Ён указвае на некалькі складовых такога павелічэння сваёй паствы: эміграцыя, бо ў краіне працуюць многія выхадцы з Польшчы, Румыніі і Албаніі пасля ўваходу іх у Еўрасаюз, уцёкі католікаў з краін Блізкага Ўсходу, а таксама адкрытасць грэцкага ўраду да эмігрантаў з Філіпінаў, афрыканскіх краін ды Індыі. нельга не прыпомніць ізацікаўленне самой грэцкай моладзі ў каталіцтве. Аднак галоўны ўплыў - гэта феномен эміграцыі, бо 80 працэнтаў вернікаўЮ, што ідуць да Касцёлу - гэта замежнікі, прычым, розных краін і кантынентаў. Такое багацце разнастайнасці прымушае і да пошуку пастырскіх падыходаў да кожнай групы вернікаў. У гэтым ёсць пэўныя цяжкасці - як ў разуменні мовы, так і многіх іншых культурна-этнічных асаблівасцей, - падкрэсліў монс. Франческо Папаманоліс. Кіраўнік каталіцкай грамады старажытнай Элады лічыць галоўнаю задачай мясцовых вернікаў - навучаць новапрыбылых традыцыі і прыходзіць з дапамогаю да іх, сем'яў і ўсіх людзей, што звяртаюцца па дапамогу. У прэсавым выступленні пралат таксама кажа аб неабходнасці будаўніцтва новых культавых будынкаў і праблемах. з гэтым спалучаных.







All the contents on this site are copyrighted ©.