2010-06-28 15:15:20

Багародзічная малітва “Анёл Панскі” ў нядзелю 27-га чэрвеня: заклік Папы да павагі бельгійскім правасуддзям аўтаноміі Касцёла і годнасці ахвяраў педафіліі.


У сваёй галоўнай прамове да вернікаў, якія прыбылі на Плошчу Святога Пятра, Папа сказаў, што зазнанне Бога не ёсць абстракцыяю, але чымсці так вялікім і моцным, што напаўняе сэрца чалавека прысутнасцю жывой і блізкай Асобы, якая любіць і жадае быць любімаю. Такім чынам аб сапраўднасці паклікання гаварыў Святы Айцец да вернікаў спасылаючыся да Евангелля Святога Апостала Лукі, якое чыталася ў нядзелю 27-га чэрвеня. Там паказана сустрэча Езуса з людзьмі, верагодна маладымі, якая дае магчымасць Збавіцелю праявіць радыкалізм, чаго патрабуе Ён ад тых, якія наследуюць Яго, ўключна з адмоваю ад жыццёвай стабільнасці і разрыву сямейных вузаў.
“Гэтыя патрабаванні могуць падацца занадта цяжкімі, але на самой справе адлюстоўваюць навіну і агульны прыярытэт Божага Каралеўства, якое ўвасабляецца ў асобе Езуса Хрыста”,- сказаў Папа,- У рэшце рэшт справа ідзе пра той радыкалізм, якога дамагаецца Любоў Божая, якой сам Езус як першы ёсць паслухмяным. Той, хто аддае ўсё, ўключна самога сябе, каб ісці за Хрыстом, ўступае ў новае вымярэнне свабоды, якую Святы Павал называе “паводзіцца паводле Духа”. “Да свабоды вызваліў нас Хрыстус”,- піша Апостал і тлумачыць, што гэтую новую форму свабоды, набыў для нас Хрыстус і з”яўляецца “служэннем адзін аднаму”. Свабода і любоў ідуць рука ў руку. І наадварот: прыхільнасць свайму эгаізму прыводзіць да канкурэнцыі і кафліктаў”.
Бэнэдыкт 16 таксама нагадаў месяц чэрвень, які прысвечаны Сэрцу Езуса і заахвоціў вернікаў разважаць пра гэтую таямніцу Крыніцы Божае Любові. “Хто будзе глядзець у гэтае прабітае Сэрца і пастаянна адкрытае для нашай любові, той адчуе гатоўнасць пакінуць ўсё і пайсці следам за Панам”,- дадаў Святы Айцец.
Вітаючы вернікаў пасля адгаварэння малітвы “Анёл Панскі” Бэнэдыкт 16 нагадаў пра ўрачыстасць Бэатыфікацыі, якая адбылася ў Лібане, дзе да хвалы алтароў быў паднесены мараніцкі законнік Эстэпган Нэгмэ. “Ад усяго сэрца я цешуся разам з лібанскімі братамі і сёстрамі ды даручаю іх апецы новага Бласлаўлёнага”,- сказаў Папа.
Падзякаваў таксама за ахвяраванні, якія збіраліся ў нядзелю 27-га чэрвеня ў розных краінах , на так званы “Аболь Святога Пятра”, значыць на папскую дабрачынную дзейнасць.
У канцы сустрэчы з вернікамі Папа Бэнэдыкт 16 выказаў словы салідарнасці з бельгійскімі біскупамі, пасля ўварвання паліцыі, ў чацвер 24-га чэрвеня, ў касцельныя будынкі ў горадзе Мэхэлен, калі там адбывалася пасяджэнне Эпіскапату Бэльгіі. Гэты інцыдэнт быў звязаны з вядучым расследаваннем, што вядзе бельгійская пракуратура, ў справе прыпадкаў педафіліі ў бельгійскім Касцёле.
“Я паўтараў шмат разоў, што прыпадкі жорсткіх злоўжыванняў адносна непаўналетніх з боку духавенства , павінны быць разгляданыя цывільнымі і кананічнымі ўстановамі, ў духу ўзаемнай павагі і самастойнасці кожнай з іх”,- напісаў Бэнэдыкт 16 ў сваім пасланні да арцыбіскупа Андрэ Джосэфа Леонарда. “У гэтым духу я жадаў бы, каб судовая сістэма рабіла свой абавязак па забеспячэнні правоў асоб і ўстановаў, у павазе да ахвяраў, ў прызнанні для асоб, якія з імі супрацоўнічаюць, і адкідаючы тое, што хавае высакародныя задачы, ускладзеныя на судовую сістэму”.








All the contents on this site are copyrighted ©.