2010-06-26 10:46:44

Рым. Уся сусветная Царква і жыхары сталіцы ды правінцыі рыхтуюцца да Петрапаўлаўскага святкавання ў будучы аўторак. Па традыцыі прыядзжае й праваслаўная дэлегацыя.


Візіт дэлегацыі Сусьветнага Патрыярхату ў Ватыкан на свята апосталаў Пятра і Паўла сёлета адбудзецца ўжо ў 40 раз запар. Прадстаўляць Яго Свяцейшаства Барталамея I на вячэрні 28 чэрвеня ў базыліцы Сьв Паўла па-за мурамі будуць праваслаўны мітрапаліт Сассыны Генадыос Зервос, сакратар змешанай міжнароднай Камісіі па багаслоўскім дыялогу паміж каталіцкай і праваслаўнай Цэрквамі, біскуп Арыанзоса Барталамей, памочнік мітрапаліта Германіі і віцэ-мадэратар Цэнтральнага камітэта Сусветнай Рады Цэркваў у Жэнэве і дыякан Теодорос Меймарsс з Фанары. Як паведамляе Папская Радa па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству, Папа Бенедыкт XVI,як заўсёды,прыме дэлегацыю на спецыяльнай аўдыенцыі ў Ватыкане.








All the contents on this site are copyrighted ©.