Беларусы з Рыму далучаюцца да віншаванняў Казіміру Велікасельцу з гадавінай біскупскіх
пасвячэнняў, звернутых з Бацькаўшчыны і розных краін да біскупа.
24 чэрвеня 1999 года ў Пінскай катэдры адбылася ўрачыстая кансэкрацыя біскупа Казіміра
Велікасельца, якую здзейсніў кардынал Казімір Свёнтэк. Як мы прачыталі ў Catholic.by,які
шчыра віншуе Вашу Эксцэленцыю з чарговай гадавінай біскупскіх пасвячэнняў, таксама
й мы просім Хрыстуса і Ягонага пагодку Яна,"голаса, гукаючага ў пустыні", каб святы
Ян Хрысціцель, успамін якога ў гэты дзень адзначае Каталіцкі Касцёл, быў і надалей
Вам абапёрай ды прыкладам у Дабравешчанні! Жадаем радасці і далей багатых плёнаў
у пастырскай працы!