«Вечар беларускай опэры й балету ў замку Радзівілаў»
Вечары беларускай опэры й балету ў замку Радзівілаў плянуецца зрабіць традыцыйнымі.
Нагадаем, што 25 і 26 чэрвеня Вялікі тэатар опэры й балету Беларусі, сумесна з Нацыянальным
гісторыка-культурным музэем-запаведнікам «Нясьвіж» упершыню праводзіць у замку культурную
акцыю. Плянуецца, што пробны праект перарасьце зь вечароў у фэстываль. Цікавасьць
да беларускай пляцоўкі маюць артысты опэры зь іншых краін. Ня выключана, што ўжо летам
будучага году Нясьвіскі замак стане гасьцінным гаспадаром Міжнароднага опэрнага фэстывалю.
У праграме «Вечара беларускай опэры й балету ў замку Радзівілаў» акрамя опэрнага
таксама балетны спэктакль і два канцэрты. Сцэна будзе ўладкаваная ва ўнутраным двары
Нясьвіскага замку. Глядацкая заля разьлічаная на 500-700 месцаў.