2010-06-24 14:06:49

У чацьвер 24-га чэрвеня Святы Айцец нанава пасвяціў статую Божай Маці на рымскім узгорку Монтэ Марыё



У часе вялікае буры ў кастрычніку мінулага года, яе перагарнуў моцны вецер. Цяпер будзе знаходзіцца яна на тэрыторыі ксяндзоў арыяністаў, якія, згодна з традыцыяю, распачатаю іхнім заснавальнікам, Святым Алоізам Арыёнэ, арганізуюць у месяцы кастрычніку па ўсім свеце , так званае “Свята Папы Рымскага”.
Затым Бэнэдыкт 16 наведаў супольнасць кляўзуровых Дамініканак у кляштары Ружанцовай Божай Маці. Яны перахоўваюць у сваім манастыры адну з найстарэйшых марыйных ікон Вечнага Гораду “Галясарытіссу”, якую, як падае легенда напісаў сам Евангеліст Лука.
Статуя Божай Маці, якая мае 9-ць метраў вышыні і стаіць на пастаменце вышынёй ў 19-ць метраў была размешчана на Монтэ Марыё ў 1953-м годзе. Яе стварыў дойлід-гэбрэй Аррыго Мінэрбі, якога ў часе Другой сусветнай вайны укрывалі разам з сямёй айцы-арыяністы. Гэтым ён хацеў падзякаваць манахам за выратаванне жыцця. Адначасна гэта была падзяка Найсвятой Панне Марыі за выратаванне Вечнага Гораду ад ваенных знішчэнняў. Усталяванне статуі Марыі на адным з самых высокіх пагоркаў Рыма сустрэлася з энтузіязмам шматлікімі яе жыхарамі. Гэбрэйскі мастак, які памёр у 1961-м годзе, быў таксама аўтарам шматлікіх скульптур на хрысціянскія і наогул рэлігійныя тэмы.








All the contents on this site are copyrighted ©.