2010-06-24 20:32:44

Рым. Тут да канца бягучага тыдня працуе 83 Асамблея ROACO (Саюзa дабрачынных арганізацый у падтрымку Усходняй Царквы).


Удзельнікі сесіi 83 Асамблеі ROACO 25 чэрвеня маюць спецыяльную аўдыенцыю ў Папы Бенедыкта XVI. Кардынал Леанард Сандрi, прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Цэркваў, на пачаткy рабочай сесіі заклікаў удзельнікаў дa ацэнкі больш эфектыўных намаганняў у падрыхтоўцы маючага адбыцца Сынода па Блізкім Усходзе. Задача - "стварыць свайго роду духоўны саюз, які будзе спрыяць прысутнасцi хрысціянаў, што церпяць прыціск і пераўтвараюцца ва ўцекачоў з земляў сваіх продкаў." Будучыня хрысціянскай прысутнасці пад пагрозай, рэзка скарацілася колькасць хрысціянаў на Блізкім Усходзе, сказаў прэфект ватыканскай Кангрэгацыі, i дадаў,што гэта таксама залежыць ад недахопу дзейнасці каталіцкіх дабрачынных устаноў. Са свайго боку, кіпрскі арцыбіскуп маранітаў, Монс. Юзеф Суейф прапанаваў прысутным агульны агляд цяперашняга становішча хрысціян на Блізкім Усходзе. Складаная палітычная сытуацыя ў рэгіёне, па словах біскупа, непасрэдна ўплывае не толькі на жыццё хрысціянаў, але на адсутнасць ўвогулле забеспячэння свабоды. Тым самым, наяўнасць хрысціянскіх грамад спрыяe стварэнню лепшага грамадства. Акрамя таго, цяжкасці з ісламскім экстрэмізмам уплываюць на праблему эміграцыі і падвышэнне колькасці ўцекачоў, дык неабходна падвысіць "зварот у адрас міжнароднай супольнасці не толькі захаваць хрысьціянскую прысутнасць, але і намагацца наогул выратoўваць культурy. Хрысціянская любоў выяўляецца ў разнастайнасці і дыялогу. У часе працаў,як расказаў журналістам генеральны сакратар будучага сыноду, распаўсюджаны працоўны дакумант для падрыхтоўкі да маючага адбыцца Сыноду біскупаў для Блізкага Ўсходу, над якім удзельнікі будуць працаваць да восені.







All the contents on this site are copyrighted ©.