2010-06-24 14:07:12

Ватыкан. Папа Рымскі прызначыў новага сакратара сваёй Рады "Cor Unum (адзіным сэрцам)". Ім стаў монсіньёр Джовані Пьетро Дал Тозо - святар італьянскага паходжання.


М.Джовані Пьетро Дал Тозо працуе ў Папскай Радзе "Cor Unum" ад 1996 году, быў рукапаложаны на святара ў 25-гадовым узросце ў роднай італьянскай дыяцэзіі Больцано-Бресаноне ў 1089 годзе. Дагэтуль выконваў шмат абавязкаў у названай Радзе, а таксама ў Кангрэгацыі для Кліра , у тым ліку і такі дэлікатны, у якасці члена спецыяльнай Камісіі па ануляцыі рукапалажэння, як пазбаўлення святарскай сакры за клерыкальныя праступкі. Удзельнічае таксама ў дзейнасці Кангрэгацыі Навучання веры, ад верасня 2008 года з'яўляецца тут членам спецыяльнай Камісіі, якая займаецца скасаваннем шлюбаў у карысць веры "in favorem fidei".







All the contents on this site are copyrighted ©.