2010-06-23 13:32:51

Агульная аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 23-га чэрвеня



У сваёй сённяшняй катахэзе Святы Айцец працягваў цыкл прысвечаны тэалагічным роздумам Святога Тамаша Аквінскага. Засяродзіўся, асаблівым чынам, на яго творы «Тэалагічная Сумма».
«Святы Тамаш,- сказаў Папа ў сваёй сённяшняй катахзэзе,- з надзвычайнаю яснасцю паглыбляе ў гэтым творы навучанне Святога Пісання і Айцоў Касцёла. Паслугоўваецца таксама метадамі, якія былі апрацаваныя старажытнымі філасофамі.»
Тамаш выходзіць з факту, што ёсць тры розныя спосабы існавання Бога. Бог існуе Сам у Сабе як пачатак і канец усяго; ёсць прысутны ў жыцці і дзеянні хрысціяніна, дзякуючы Ласцы, і ў канцы у асаблівы спосаб, Бог ёсць прысутны ў асобе Хрыста і ў сакрамантах, якія выплываюць з Яго Адкуплення.
Адсюль першая частка «Тэалагічнае Суммы»,- сказаў далей Святы Айцец,- прысвечана роздумам аб Богу ў Святой Тройцы і аб Яго творчым дзеянні ды аб чалавеку, створаным дзякуючы любові Бога.
У другой частцы аўтар уздымае роздумы (рэфлексіі) над чалавекам, які напоўнены ласкаю, імкнецца да пазнавання і ўмілавання Бога. Цытуе асноўныя прынцыпы маральных паводзінаў.
Трэцяя частка «Суммы» змяшчае вывучэнне таямніцы Хрыста, які ёсць Дарогаю, Праўдаю і Жыццём і дзякуючы Якому мы можам аб»яднацца з Богам-Айцом.
«Многа месца,- сказаў на заканчэнне сваёй катахэзы Папа,- Святы Тамаш прысвячае таямніцы Уцелаўлення і збаўчым мукам Хрыста, гаворыць пра 7-м Сакрамантаў, дзякуючы якім мы удзельнічаем у гэтых таямніцах. «Тэалагічная Сумма» з»яўляецца цудоўным плёнам вялікага інтэлекту, які асвечаны вераю і пранікнуты духам малітвы.»








All the contents on this site are copyrighted ©.