2010-06-22 13:58:38

У Ватыкан прыбыла в”етнамская ўрадавая дэлегацыя


23-га чэрвеня збярэцца ўжо другі раз, на гэты раз у Ватыкане, супольная рабочая група прадстаўнікоў В”етнама і Апостальскай Сталіцы. Як паведаміў прэсавы прадстаўнік Ватыкану, двухдзённая сустрэча мае на мэце “паглыбленне і развіццё двухбаковых адносін”. Гэта прадугледжана на заканчэнне першай такой сустрэчы,- дадаў ксёндз Фэдэрыко Лёмбарді. Яна адбылася амаль паўтара года таму назад, 16-17 лютага 2009-га года, ў Ганоі.
В”етнамскую дэлегацыю ўзначальвае намеснік міністра замежных спраў. Чакаецца, што пасяджэнне дазволіць Ватыкану на далейшыя крокі ў напрамку нармалізацыі дупламатычных адносін.
У адносінах Касцёл-дзяржава ў апошні час заўважана станоўчы факт. В”етнамскія ўлады ўпершыню афіцыйна прызналі прысутнасць місіянароў аблятаў Непарочнай Марыі. Яны маюць кантакт з В”етнамам ўжо ад 16-ці гадоў. Цяпер атрымалі статус таварыства аб грамадскіх мэтах. Місія ў гэтай краіне залежыць ад французскай правінцыі зграмаджання. 28-м в”етнамцаў склалі ўжо законныя шлюбы, у гэтым васьмёх вячыстыя. Акрамя таго айцы Абляты маюць 12-ць в”етнамскіх паслушнікаў і каля 20-ці кандыдатаў. Яны працуюць на перыфэрыях Ханоя, але неўзабаве маюць адкрыць місію сярод Монтанярдаў ( горцаў), значыць карэннага насельніцтва горных раёнаў В”етнама.








All the contents on this site are copyrighted ©.