2010-06-22 13:58:54

Куба: кіраўнік ватыканскае дыпламатыі сустрэўся з Раўлем Кастро


Сакратар да спраў адносін Апостальскай Сталіцы з Дзяржавамі, арцыбіскуп Дамінік Мамбэрті, перад паваротам у Рым, сустрэўся з кубінскім лідэрам Раўлем Кастро,- заявіла дзяржаўнае тэлебачанне ў Гаване.
Мітрапаліт Гаваны, кардынал Хаймэ Ортэга, за пасрэдніцтвам кіраўніка ватыканскае дыпламаті запрасіў Папу Бэнэдыкта 16 наведаць Кубу. “Развітваючыся з арцыбіскупам Мамбэртім, я выказаў надзею, што калі ён будзе здаваць справаздачу Святому Айцу са свайго 5-ці дзённым візыту на Кубу, запросіць Папу наведаць нашу Радзіму”,- сказаў кардынал Ортэга прэсаваму агенцтву АФР
Кубінскія біскупы хацулі б, каб Папа Бэнэдыкт 16 наведаў іхнюю краіну ў 2012-м годзе, ў сувязі з 4-х сотаваю гадавінаю аб”яўленняў Божай Маці дэль Кобрэ, апякункі востраву. На думку кардынала візіт арцыбіскупа Мамбэрті “быў вельмі пазытыўны, добры і госць кубінскіх біскупаў вынес вельмі добрае ўражанне”. “Гэтыя адведзіны, як таксама візыт Яна Паўла ІІ ў 1998-м годзе будзе служыць кубінскаму народу”,- сказаў кардынал Ортэга
А са свайго боку арцыбіскуп Мамбэрті сказаў, што адносіны паміж Каталіцкім Касцёлам і дзяржавай на Кубе развіваюцца “вельмі пазытыўна”.








All the contents on this site are copyrighted ©.