2010-06-18 13:40:15

Рым. Асамблея рымскай арцыдыецезіі на заканчэнне працаў ўзбагаціцца новымі сьвятарамі..


У нядзелю 20 чэрвеня Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI надзеліць рукапалажэнне 14 дыяканам Рымскай дыяцэзіі, якія вучыліся ў трох папскіх семінарыях Вечнага гораду . Дзесяць з іх ёсць італьянцамі, і па адным - з Індыі, Японіі, Чылі і Германіі. Калектыў Радыё Ватыкана асабліва радуецца, што сярод нововысвяченных святароў будзе і сын нашай калегі з французскай рэдакцыі Ірэн Разаці. Боская Літургія пачнецца ў ватыканскай базыліцы святога Пятра ў 9:30 рымскага часу. У Рыме зараз праходзяць навучанне ў Папскіх сярэдніх і вышэйшых установах больш дзясятка студэнтаў з Беларусі.








All the contents on this site are copyrighted ©.