2010-06-18 13:40:33

10-ты сацыяльны Тыдзень кубінскага Касцёла адкрыўся
дакладам арцыбіскупа Даменіка Мамберці, Сакратара Апостальскай Сталіцы па справах стасункаў з іншымі дзяржавамі.


16 чэрвеня на Кубе распачаўся гэты грамадска-хрысціянскі Тыдзень, зарганізаваны каталіцкай Царквой. Тэмай асаблівых разважанняў будзе энцыкліка Папы Бэнэдыкта XVI «Caritas in veritate (Любоў у праўдзе)». Дыскусіі і круглыя сталы разглядаюць шматлікія грамадскія пытанні, неадкладныя і важныя для сучаснай Кубы. Між іншым, будзе ісці гаворка аб сацыяльнай ролі кубінскага Касцёла на востраве, выклікі грамадскіх камунікацый і сродкі, даступныя ў гэтай сферы для царкоўных супольнасцяў, адносіны паміж эканомікай, этыкай і грамадствам. Важным момантам Х-га сацыяльнага Тыдня будзе дыскусія на тэму прымірэння паміж усімі кубінцамі ды пабудовы гасціннай і адкрытай для ўсіх краіны.









All the contents on this site are copyrighted ©.