2010-06-17 13:47:37

Малебен за дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову


У царкве Св. Юрыя ў Беластоку 14 чэрвеня сабралася блізу сотні вернікаў – дзяцей, моладзі, настаўнікаў. Яны прыйшлі на адмысловы малебен за дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову ў Беластоку.
Упершыню ў царкве па-беларуску спяваў і хор. Святар Уладзімір Місюк на заканчэнне сказаў:– Радасна мне, што ў час, калі нават у Каралёвым Мосце прыхаджане хочуць, каб служба была па-польску, тут у Беластоку сабралася вялікая грамада, якая хоча вяртаць традыцыі і мову сваіх продкаў. Няхай вам Бог дапаможа ў добрай справе.
На заканчэнне ўсе прысутныя праспявалі разам беларускі царкоўны гімн „Магутны Божа”.








All the contents on this site are copyrighted ©.