2010-06-17 14:04:50

Ватыкан. У Кастельгандольфо адкрыта штогодняя школа, у якой 27 маладых людзей з 24 краін праходзяць курсы на тэму «Хімія Сусвету».


Bатыканская абсерваторыя ў 12 раз склікала на месяц юных астраномаў, фізікаў і матэматыкаў для сумесных навуковых працаў у летняй рэзідэнцыі Папаў Рымскіх. Юнакі і дзяўчаты займаюцца вывучэннем фізічных працэсаў, якія кіруюць эвалюцыяй зорак і галяктык. Сёлятнія курсы вядуць усе былыя выпускнікі падобных Школ. Трынаццаць айцоў-езуiтаў стала працуюць у ватыканскай абсерваторыi “Спекола”: пяць у сядзiбе Кастельгондольфо, i 8 у Таксоне (штат Арызона, ЗША). З iмi шчыльна супрацоўнiчае яшчэ адзiн святар з Падуанскай дыяцэзii /Iталiя/ i iншыя навукоўцы з розных краiнаў свету, сярод якiх польскi святар Мiхал Хеллер, якому была прысуджана самая ганаровая прэмiя за навуковую дзейнасць – прэмiя Тэмплтана. Назiранне за зоркамi пераважна вядзецца ў ЗША, дзе каталiцкiя навукоўцы маюць сучасны тэлескоп, устаноўлены на гары Грэйхам, а ў цэнтры Кастэльгандольфо апрацоўваюць i аналiзуюць атрыманыя рэзультаты. Раз у два гады тут і арганiзоўваецца летнi астранамiчна-астрафiзiчны курс для маладых навукоўцаў. Плануецца, што праз пару год непадалёк ад Кастэльгандольфо, на беразе возера Албано, будзе скончана рэстаўрацыя былога кляштара айцоў-базiлiянаў, i летнiя курсы будуць праводзiцца там. Туды ж будзе перанесена бiблiятэка i самi айцы-езуiты пераедуць у новаадбудаваны комплекс. У старым будынку застануцца толькi старыя тэлескопы, якiя будуць ужывацца параўнальна рэдка.Ha пытанне аб ролі штогадовай школы ў сферы адносін паміж навукай і верай дырэктар ватыканскай абсерваторыі ксёндз Хасэ Фунес асказаў, што школа, арганізаваная Ватыканам, дапамагае зразумець, што Царква не з'яўляецца праціўніцай навукі, а, наадварот, стараецца натхняць вучоных на яе развіццё ў гармоніі з прыродай і верай. Дон Фунес таксама падкрэсліў, што не ўсе студэнты школы пры абсерваторыі - катoлікі. Таму падчас летніх курсаў маладыя людзі могуць пазнаёміцца з рознымі культурамі і рэлігіямі. За 4 тыдні, праведзеныя разам, студэнты ствараюць міжнародную суполку, у якой вучацца вырашаць усе спрэчкі шляхам дыялогу, весці сумесную працу, разважаць на сур'ёзныя тэмы, якія тычацца ўсяго чалавецтва. Святы Пасад вылучыў стыпендыю некаторым студэнтам з краін, якія развіваюцца, каб дазволіць небагатым талентам удзельнічаць у навуковых даследаваннях і ўнесці ў іх свой уклад.








All the contents on this site are copyrighted ©.