2010-06-16 14:59:57

Шлюб павінен быці люб. Госць нашай сённяшняй праграмы - біскуп Антось Дзямянка


У часе знаходжання Яго Экселенцыі ў Рыме мы папрасілі расказаць таксама аб справах сямейнага апекавання з боку Рады па справах сям'і, у якой дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай арцыдыяцэзіі Антоні Дзям’янка з'яўляецца старшынём, у прыватнасці, аб падвядзенні вынікаў сёлетняга ўдзелу ў акцыі «Духоўнае ўсынаўленне» ў паасобных дыяцэзіях. Бо, напрыклад, ў пастырскім лісце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, зачытаным у нядзелю напярэдадні ўрачыстасці Звеставання Пана, было адзначана, што заахвочванне Канферэнцыі да ўдзелу ў малітоўнай акцыі за ненароджаных дзяцей, сталася эфектыўным і падтрыманым сем'ямі.Наступнае пасяджэнне Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі запланавана на 22 верасня ў Мінску, а дзе і як прайшло апошняе? RealAudioMP3
1 чэрвеня 2010 г. у Бярозаўцы (Гродзенская дыяцэзія, Навагрудскі дэканат). У план сустрэчы ўваходзілі наступныя пытанні:арганізацыя душпастырскіх акцый: школа нараджэння ў Бярозаўцы 9–14 ліпеня; курсы-рэкалекцыі для дарадчыкаў сямейнага жыцця і асобаў, якія працуюць ў сямейных кансультацыях; абмеркаванне спосабаў і магчымасцяў вырашэння праблемы адносна новых метадаў абортаў;абмеркаванне актуальнай дзейнасці паасобных дыяцэзій па справах сям’і.Сакратаром Рады айцом Пётром Фраштэнгам OCD прадстаўлены і ўсімі быў прыняты макет плаката, прысвечанага IV Міждыяцэзіяльнай пілігрымцы сем’яў у Браслаў (Віцебская дыяцэзія), якая пройдзе ў жніўні і на якую запрашаюцца ўсе сем'і, асабліва юбілейныя шлюбы.
 








All the contents on this site are copyrighted ©.