2010-06-16 15:07:23

Прэсавы Прадстаўнік Ватыкану: Касцёл пачаў ашчышчэнне пасля скандалаў, хаця дарога яшчэ далёкая


“Крызіс яшчэ не пераадолены. Існуюць яшчэ факты, з якімі трэба сутыкнуцца а працэс аздараўлення сітуацыі можа трываць вельмі доўга. Я жадаў бы, каб увесь гэтае пытанне аб злоўжываннях у дачыненні да непаўналетніх, прычынілася павышэнню свядомасці адносна патрэбы неабходнасці аховы дзяцей і моладзі ў грамадстве, але таксама да спеласці сэксуальных паводзінаў з боку святароў і ўсіх астатніх”. Такой думкі ёсць айцец Фэдэрыко Лёмбарді, які даў інтэрв”ю італьянскаму штомесячніку “Езус” на тэму скандалу перафіліі ў Касцёле.
Прадстаўнік Ватыкану адзначыў мноства фактараў, якія суправаджаюць адкрыцці праўды аб гэтых балючых пытаннях. Заахвоціў пры гэтым да шырэйшага погляду на гэтую справу, якую не трэба абмяжоўваць ані да педафіліі, ані да касцельных асяроддзяў. Гэта частка сучаснай культуры, сродкаў масавай інфармацыі, якая аддзяляе сэксуальнасць ад любога маральнага парадку ці адказнасці. І не маюць тут вялікага значэння такія абставіны, як адукацыя ў семінарыі ці цэлібат, або падыход да гэтага пытання з боку Рымскае Курыі. “У грамадстве як такім, педафілія не абмяркоўвалася,- сцвердзіў айцец Лёмбарді,- Некаторыя прыпадкі, якія набылі вялікі розгалас у ЗША і былі данесеныя паліцыі, якакя нічога ў гэтым выпадку не зрабіла. Значыць расчараваў тут не толькі Касцёл. Абмежаванне ў гэтых пытаннях, якое пануе ў Касцёле адыграла сваю ролю, аднак праблемаю была агульная культура”,- дададў прэ-сакратар Ватыкану.
У цяперашні час прычыну засяроджання масс-мэдыяў менавіта на Касцёле, італьянскі езуіт прызнаў кантраст паміж яго строгаю маральнаю дактрынаю і раскрыванымі памылкамі ці злачынствамі. Такім чынам, на працягу некалькіх месяцаў Касцёл ёсць бачаны выключна праз прызму педафіліі. Айцец Фэдэрыко Лёмбарді , тым ня менш, выказаў надзею, што з часам праб”ецца да грамадскай думкі каталіцкае навучанне як у гэтай так і ў іншых галінах ды сведчанне навернення і ачышчэння сваіх уласных шэрагаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.