Папа Бэнэдыкт 16 заклікаў католікаў да ўдзелу ў нядзельнай Святой Імшы
Святы Айцец прамаўляў, у аўторак 15-га чэрвеня ў рымскай базыліцы Святога Яна на Латэране,
на адкрыцці штогадовага кангрэса рымскае дыяцэзыі. Ён праходзіць пад дэвізам: “Вочы
ім адкрыліся і яны пазналі Яго ды прарочылі. Нядзельная Эўхарыстыя і сведчанне любові” У
сваёй прамове Бэнэдыкт 16 падкрэсліў, што Эўхарыстыя з”яўляецца “асноўным момантам
сустрэчы чалавека з Богам”. “Гэта вельмі важна для нас, хрысціян, каб сустракацца
ў нядзелю з Уваскрослым”,- адзначыў Папа. Ён заклікаў святароў сваёй дыяцэзыі,
каб надавалі асаблівую ўвагу звышпрыроднаму аспекту Эўхарыстыі. Без гэтага “апостальскае
заангажаванне ператвараецца ў безплодную актыўнасць”, таму, што “Эўхарыстыя ёсць Касцёлам”. Вітаючы
Папу ягоны вікарый для рымскае дыяцэзыі, кардынал Агостіно Валліні выказаў занепакоенасць
тым, што “многія з ахрышчаных не ўдзельнічаюць ў Святой Імшы”. Ён сказаў, што чалавек
турбуецца ладам свайго жыцця, ў якім “няма Хрыста і для якога натхненнем не з”яўляюцца
хрысціянскія вартасці”. Гаворачы аб сітуацыі Вечнага Гораду Бэнэдыкт 16 сказаў,
што “патрабуе ён больш выразнага і светлага сведчання любові”, таму што “пастаянным
выклікам для нас ёсць патрэбы і беднасць многіх мужчын і жанчын. У часе эканамічна-сацыяльнага
крызісу, які мы цяпер перажываем, мы павінны быць салідарныя з тымі, хто жыве ў галечы”,-
сказаў Святы Айцец і дадаў, што такім чынам Касцёл дапаможа “жыхарам Рыма адкрыцца,
каб выявіць тое, што яны браты і дзеці аднаго Айца”.