2010-06-16 15:13:01

За прапаганду камунізму – два гады турмы


У выніку папраўкі у Крымінальны кодэкс Польшчы, прапаганда камунізму ў краіне прарыўніваецца да прапаганды антысэмітызму й фашызму. За распаўсюд камуністычных сымбаляў пагражае два гады турмы.
Пракуратура атрымала права пачынаць сьледзтвы адносна камуністычных арганізацый і зачыняць інтэрнэт-старонкі, на якіх вядзецца прапаганда ідэй камунізму. Інстытут Нацыянальнай Памяці склаў сьпіс назваў вуліц і помнікаў, якія трэба зьнішчыць.
Паводле арт. 256 Крымінальнага кодэксу, за вытворчасьць, запіс, набыцьцё, распаўсюд, перасылку, захоўваньне й прэзэнтацыю дакумэнтаў, запісаў альбо іншых прадметаў з фашысцкай, камуністычнай альбо кожнай іншай таталітарнай сымболікі, з мэтаю іх распаўсюду, пагражае да двух гадоў турмы.
Выключэньні дапускаюцца ў выкарыстаньні сымболікі ў мастацкай, адукацыйнай, калекцыянэрскай альбо навуковай дзейнасьці.








All the contents on this site are copyrighted ©.