2010-06-14 13:31:28

Турцыя: часовы пераемнік біскупа Падавезэ



Святы Айцец прызначыў для апостальскага вікарыяту Анатоліі ў Турцыі Апостальскага Адміністратара “сэдэ вакантэ”, значыць часовага ардынарыя да часу прызначэння новага. Ім стаў арцыбіскуп Руджэро Франчэскіні. Ён з”яўляецца адначасна мітрапалітам Смірны, але раней да 2004-га году, кіраваў апостальскім вікарыятам Анатоліі. Гэтая касцельная адміністрацыйная адзінка на поўдні Турцыі асталася без ардынарыя пасля забойства біскупа Падавезэ.
Цела італьянскага місіянара вярнулася ў Мілан, дзе было пахаванае ў панядзелак 14-га чэрвеня. Біскуп Падавезэ спачыў ў сямейнай магіле.








All the contents on this site are copyrighted ©.