2010-06-14 13:31:14

Багародзічная малітва “Анёл Панскі” ў нядзелю 13-га чэрвеня


А поўдні гэтага дня Святы Айцец сустрэўся на Плошчы Святогга Пятра з вернікамі, каб адгаварыць з імі гэтую марыйную малітву. У сваёй прамове да іх Папа сказаў
“Ва ўрачыстасць Найсвятога Сэрца Есуса мы закончылі Год Святарства. Дзякуючы Богу за дар гэтага часу, я даручыў усё каталіцкае духавенства апецы Марыі, Маці святароў. Я прашу вас,- звярнуўся Бэнэдыкт 16 да вернікаў,- падрымлівайце вашых пастыраў малітваю і добраю радаю. Хай асвячаюць сябе і тых, да якіх былі пасланыя. Няхай Бог блаславіць вас”.
Святар з”яўляецца дарам Сэрца Езуса для Касцёла і ўсяго свету. Святы Айцец, такім чынам, вярнуўся яшчэ раз да закончанага 11-га чэрвеня ў Рыме Году Святарства. У трохдзённых святкаваннях ў Вечным Горадзе прыняло ўдзел больш за 15-ць тысяч святароў з розных краін свету, ў тым біскуп Антоні Дземянка з Беларусі
“З сэрца Сына Божага, перапоўненага любоў”ю, выплываюць ўсе багацці Касцёла, і ў асаблівы спосаб бярэ пачатак пакліканне людзей, якія захопленыя Панам Езусам, пакідаюць ўсё, каб цалкам прысвяціць сябе служэнню Божаму народу, бяручы прыклад з Добрага Пастыра,- сказаў Папа,- Святар фарміруецца з той жа любоў”ю Хрыста, якая штурхнула Яго аддаць сваё жыццё за сваіх сяброў, а таксама да прабачэння ворагам. Такім чынам святары з”яўляюцца першымі працаўнікамі на ніве цывілізацыі любові”.
Бэнэдыкт 16 нагадаў, што пуцяводнаю постацю Году Святарства быў нястомны пастар з Арс Святы Ян Марыя Віянэй. У нядзелю 13-га чэрвеня Папа спыніўся на даўжэй над новым бласлаўлёным ксяндзом Ежым Папулушкаю.
“Я хацеў бы нагадаць яшчэ адну постаць: ксяндза Ежы Палелушку, святара і мучаніка, якога бэатыфікацыя адбылася ў мінулую нядзелю ў Варшаве. Сваю самаадданую і адважную паслугу ён выконваў сярод тых, хто змагаўся ў карысць свабоды, абароны жыцця і яго годнасці. Дзейнасць на карысць дабра і праўды стала сімвалам супраціву да рэжыму, які тады быў у Польшчы пры ўладзе. Любоў да Сэрца Хрыста прывяла яго ахвяраваць сваё жыццё за гэта, і яго сведчанне стала пасевам новай вясны ў Касцёле і ў грамадстве. Калі мы паглядзім на гісторыю, мы бачым як шмат бачын сапраўднага духоўнага і сацыяльнага абнаўлення запісалі каталіцкія святары, натхнёныя толькі да Эвангэлля і чалавека, для яго сапраўднае рэлігійнае і грамадскае свабоды. Ёсць таксама шмат ініцыятываў па садзейнічанні інтэгральнага развіцця чалавека, якія ўзялі свой пачатак з інтуіцыі святарсткага сэрца”,- сказаў Святы Айцец.
Перад заканчэннем сустрэчы з вернікамі Бэнэдыкт 16 нагадаў двух чарговых бласлаўлёных, якія былі ў гэтых днях паднесеныя да хвалы алтароў: іспанца Мануэля Лозано Гаррыдо і славенца Лойзэ Гроздэ.
Гэтага маладога славенскага католіка ў 1943-м годзе забілі югаслаўскія партызаны. Яны яго затрымалі, калі вяртаўся дадому пасля прыняцця Святога Прычасця ў першую пятніцу. Перад смерцю ён быў жорстка катаваны, таму што знайшлі пры ім Імшал і дзьве рэлігійныя кнігі.








All the contents on this site are copyrighted ©.