2010-06-11 14:53:13

Ватыкан: больш за 15-ць тысяч святароў прыбыло на сустрэчу з Папам Бэнэдыктам 16-ым


Сустрэча адбылася вечарам 10-га чэрвеня на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане. Яна мела форму малітоўнага чування, якое папярэдзіла ўрачыстасць заканчэння Году Святарства. У часе сустрэчы Святы Айцец адказаў на некалькі пытанняў, якія задалі яму ксяндзы з пяці кантынэнтаў.
Між іншым славацкі святар, які працуе ў Расіі запытаў Папу, як рэагаваць на частую сёння крытку сэлібату і папрасіў растлумачыць яго сапраўдны сэнс. Бэнэдыкт 16 сказаў, што цэлібат з”яўляецца “прадугадваннем”. “Мы перасякаем (перавышаем) самых сябе, ідзём далей, цягнем за сабою свет да Уваскрасення і гэта сапраўдная навіна, таму што Хрыстус дае новае і сапраўднае жыццё. Цэлібат затым гэта прадугадванне, магчымае цераз ласку Пана, які цягне нас да сябе, да свету Уваскраспення, які кліча нас пастаянна пераўзыходзіць самых сябе, ад гэтага цяперашняга часу ў будучыню”,- сказаў Папа.
“Мы зазнаем зараз сусветную крытыку, аб якой ксёндз гаварыў”,- далей сказаў Бэнэдыкт 16. “Гэта праўда, што для свету агностыкаў, для свету, з якім Бог не мае нічога супольнага, цэлібат з”яўляецца вялікім згоршаннем. Таму што ён паказвае, што магла б ў нейкім сэнсе здзіўляць гэтая крытыка цэлібату, ў той час, калі ўсё больш модным з”яўляецца адмова ад ўступлення ў шлюбны саюз. Але гэтае бязжэнства ёсць нечым адрозным ад цэлібату”! ,- растлумачыў Папа.
Святы Айцец яшчэ нагадаў, што сэнсам святарства з”яўляецца таксама “скандал веры” . “Мы ведаем, што побач гэтага вялікага сгоршаня, якога свет не хоча бачыць, ёсць таксама меншыя згоршанні, звязаныя з нашаю слабасцю, грахамі, якія зацямняюць гэты сапраўдны і вялікі скандал і схіляюць думаць, што святары не жывукць на самой справе згодна з Богам”,- гаварыў Папа.
На думку Бэнэдыкта 16 крытыка цэлібату даказвае, што “ёсць ён вялікім знакам веры і прысутнасці Бога ў свеце”. “Упрошвайма Бога, каб нам дапамог і вызваліў ад дробных скандалаў, і каб зрабіў прысутным у грамадстве “вялікі скандал” нашай веры, ўпэўненасці, сілы нашага жыцця, што ўсё заснаванае на Богу і Езусе Хрысце”,- закончыў Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.