2010-06-10 13:41:16

"Бласлаўлёны той, хто прыходзіць ў імя Пана".


 Паважаныя cлухачы мы працягваем чытаньне кнігі cьвятара Варшаўcкай Тэалагічнай Акадэміі і cьвятара Яна Лаха, пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”.
Аўтар гэтай кнігі‚ праcочвае развіцьцё меcыянкай ідэі ад чаcоў Цара Давіда да першахрыcьціянкай эпохі, разглядae некаторыя значныя тэкcты Старога і Новага Запаветаў, прадказваючыя меcіянcтва Езуcа Хрыcта‚ такія, напрыклад, як прароцтва прарока Натана ў 2 кнізе Самуэля. Cёньня мы працягваем чытаць cтаронкі другой главы гэтай кнігі пад назвай “Адрынуты наcтаўнік””, дзе аўтар дзе аўтар разважае над эвангельлскімі апiсаньнямі урачыстага ўезду Езуса ў Ерузалiм. У прыватнасьці, над апісаньнем гэтай падзеі ў чацьвертым эвангельлі.

Апісваючы ўезд Езуса ў Ерузалім, эвангеліста Ян прыводзіць дакладныя часовыя зазначэньні: як напрыклад “на другі дзень”. Гэтае зазначэньне зьвязвае ў часе дзьве падзеі: уваскарашэньне Лазара і намашчэньне Езуса Марыяй з яго ўрачыстым уездам у Ерузалім. Паколькі намашчэньне адбылося “за шэсьць дзён да Пасхі”, можна было прыняць, што яно адбылося ў суботу, паколькі Пасха ў тым годзе прыходзілася на пятніцу. Пакідаючы ў баку празмерныя храналагічныя разважаньні, трэба зьвярнуць увагу на характэрны выраз часта ўжываны апосталам Янам: “на другі дзень”.
Далей мы чуем, што “мноства народа прыйшло на сьвята”. Гэтыя словы падкрэсьліваюць выключнасьць увахода Езуса ў Ерузалім мацней, чым апісаньне прыгатаваньня да ўваходу, пошуку і набыцьця асьляці, якое робяць сінаптычныя аўтары. Ян адзначае, што радасьць натоўпу праявілася ў кіданьні пальмавых галінаў пад ногі ідучага Езуса. За ўзгадваньнем аб гэтым жэсьце стаіць таксама тэалагічная думка, паколькі пальмовыя галіны выказваюць пакланеньне і ўшанаваньне месіянскага цара. Такое сімвалічнае тлумачэньне падцьверджваецца словамі з 118 псальма:” Бласлаўлёны той, хто ўваходзіць у імя Панскае: бласлаўляем мы вас са сьвятыні Панскай“, якія цытуюцца таксама сінаптычнамі аўтарамі, аднак эвангеліст Ян перадае іх у скароце: “Асанна! Бласлаўлёны прыходзячы ў імя Пана, Цар Ізраіля!”, прычым, у адрознасьці ад сынаптычных аўтараў, дадае тытул “Базілеус” , што значыць цар –валадар Ізраіля. Нават калі Лука таксама ўжывае тытул “Цар”, тым ня меньш ён падкрэсьлівае годнасьць Езуса як цара ўвогульле, Ян жа, удакладняе яго зьмест, і зазначае на яго месыянскі характар і адсылае да спробы абвясьціць Езуса царом пасьля насычэньня натоўпу. І гэтым самым падрыхтоўвае словы, прамоўленыя Езусам перад самім Пілатам: “Пілат сказаў яму: дык ты Цар? Езуса адказаў: ты кажаш, што я Цар. Я на тое нарадзіўся і на тое прыйшоў на сьвет, каб сьведчыць аб праўдзе”. Аднак у кожным выпадку, як вынікае з кантэксту, Ян укладае ў слова “цар-валадар” - рэлігійны сэнс , а не палітычны.
Трэба зьвярнуць увагу таксама на спосаб цытаваньня тэкста з кнігі Захарыі. Ян прыводзіць яго не даслоўна і не цалкам: “ Не бойся, дачка Сыёна! Вось цар ідзе, седзячы на маладым асьляці”. Словы “Не бойся” нагадваюць выраз с кнігі прарока Сафаніі: “Не бойся! Ды не саслабнуць рукі твае. Пан Бог твой пасярод цябе, ён мае моцу ўратаваць цябе...” Ці з кнігі прарока Ісаіі: “Ерузалім, не бойся, вось Бог ваш”. Прычына збаўленьня ад страху зазначаецца далей у словах з прароцтва Захарыі. Гэтае выказваньне Ян таксама цытуе не цалкам, захоўваючы толькі тыя элементы, якія падаюцца яму важнымі для ілюстрацыі яго багаслоўскай думкі. Такім чынам, мы чуем: “Вось Цар твой ідзе”. Аўтар апусьціў усе падрабязнасьці, якія датычаць гэтага цара і тыя , што прыводзіцца Матэям, апроч аднаго: ”сядзячы на асьляці”. Такім чынам, ён адсылае да прароцтва Захарыі, апускаючы сам тэкст, які ў Сэптуагінце гучыць наступным чынам: “Засядаючым на на асьліце і на маладым асьляці”, у Яна ж: ”седзячы на асьляці”. Зьмена тэкста, уведзеная Янам, без сумніву, не была прадыктавана жаданьнем захаваць сэнс старажытна-гэбрэйскага тэксту , а хутчэй яго вернасьцю традыцыі.
Пасьлядоўнасьць падзей у апавяданьні Яна, іншая, чым у сынаптычных аўтараў, можа сьведчыць аб тым, што Ян не адыходзіць ад прынятых імі схемаў, але спрабуе дапоўніць іх паведамленьні. Аднак галоўнай прычынай, без сумніву, зьяўляецца разважаньне аб урачыстым уваходзе Пана ў Ерузалім у сьвятле пасхальных падзей.
Шаноўныя cлухачы, вы cлухаеце cтаронкі з кнігі польcкага бібліcты і тэолага Яна Лаха‚ пад назвай “Блаcлаўлёны, хто прыходзіць у імя Панcкае”. У нашай наcтупнай перадачы праз тыдзень мы працягнем чытаньне наcтупных разьдзелаў з гэтай кнігі.







All the contents on this site are copyrighted ©.