2010-06-09 14:52:03

Ватыкан: заканчэнне Году Святарства


На яго ўрачыстае закрыццё прыбываюць ў Рым святары з усяго свету. Кангрэгацыя да спраў Духавенства неаднаразова ўжо арганізоўвала міжнародныя сустрэчы святароў пачынаючы з 1996-га году. Яны былі праведзеныя па-чарзе: ў Фіціме, ў Ямусукро, Узбярэжжа Слановай Косці, ў мексіканскім свяцілішчы Гвадалупэ, ў Святой Зямлі, ў Рыме з нагоды Юбілейнага 2-х тысячнага Года, а апошняя сустрэча адбыдлася 6-ць гадоў таму назад на Мальце.
Цяпер 3-х дзённыя сустрэчы пачаліся 9-га чэрвеня ў двух папскіх базыліках у Рыме: Святога Паўла па- за Мурамі і Святога Яна на Латэране. Да ўдзелу папярэдне запісалася больш за 9-ць тысяч святароў з 91-й краіны свету, але ўсіх удзельнікаў будзе больш.
У Базыліцы Святога Паўла па-за Мурамі медытацыі аб наверненні і місіі ўзначаліць кардынал Ёахім Мэйснэр.
10-га чэрвеня ў Латэранскай Базыліцы канадскі кардынал Марк Уэлле будзе гаварыць да святароў аб духоўным братэскім уз”яднанні з Марыяю ў чаканні Святога Духа.
У чацвер вечарам 10-га чэрвеня святары прымуць удзел у малітоўным чуванні з Папам Бэнэдыктам 16 на Плошчы Святога Пятра.
У пятніцу 11-га чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвятога Сэрца Езусавага, святары прымуць удзел у Імшы, якая пройдзе пад старшынствам Святога Айца. У гэтым апошнім дні Году Святарства Папа абвесціць Святога Яна В”янэя апекуном усіх святароў. З яго чашы, якая зберагаецца ў парафіі французскага гораду Арс, Бэнэдыкт 16 будзе даваць Святое Прычасце ў часе цэлебрацыі Эўхарыстыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.