2010-06-09 14:52:38

Ватыкан. "Божыі слугі - ікона Хрыстова" - так называецца сустрэча пасля абеду святароў з цэлага свету на завершанне свайго Года.


У аўдынцыяльнай залі імя Папы Паўла 6-га святыя айцы каталіцкае Царквы пачулі прывітанне Дзяржсакратара Ватыкану кардынала Тарчізіо Бертоне, выслухалі кароткія сведчанні жыццёвага выбару служэння Богу і бліжняму не толькі ад сталых святароў, але і семінарыстаў розных кантынентаў. Удзельнікі былі спалучаныя праз відэа-сродкі з усімі кантынентамі планеты. "Пакліканыя любоўю" - так вызначана тэматыка прыпамінання аб тых святарах, што аддалі жыццё за веру ў нашыя дні. Напрыклад, пра сваіх сяброў-студэнтаў што загінулі ў Бурундзі летась, расказалі выжыўшыя пасля нападу на малую семінарыю ў Бута іхныя тагачасныя калегі, якія прынялі рукапалажэнне і выбралі нялёгкі шлях місійнай святарскай працы ў Афрыцы. Аб задачы абароны сям'і і дзяцінства ў паст-камуністычных краінах як з боку святароў, так і свецкіх - усіх разам расказалі прадстаўнікі Венгрыі і Сербіі, аб дапамозе царкоўных структур людзям, залежным ад накотыкаў і алкаголю - прадстаўнікі Італіі, Германіі і Аўстраліі. Спевы, балет, чытанне паэтычных твораў аздобіла гэтую сустрэчу надвячоркам свята святароў, якія сабраліся, каб памагчы адно аднаму лепш выконваць сваю задачу не даць людзям забыцца на Бога і самога сабе ў свеце найноўшых тэхналогій, што пагражаюць жыццю на планеце.Напрыканцы сустрэчы, што заклікала кожнага святара і свецкага католіка не забывацца аб місіі быць прарокам ў сучасным свеце, завершылася літаральна зараз цэлебрацыя старажытнага рыту Вячэрні з агульнай малітвай і Блаславенствам.







All the contents on this site are copyrighted ©.