2010-06-09 14:50:18

Агульная аўдыенцыя Святога Айца ў сераду 9-га чэрвеня



У сваёй сённяшняй катахэзе Папа Бэнэдыкт 16 вярнуўся да свайго апошняга Апостальскага падарожжа на Кіпр. Яно мела гістарычнае значэнне, бо першы раз у гісторыі Біскуп Рыма прыбыў у месцы асвячаныя апостальскаю працаю Святых Паўла і Варнавы. Кіпр традыцыйна прызнаецца за частку Святой Зямлі. Бэнэдыкт 16 наведаў гэтую краіну, перад усім, каб узмацаваць у веры невялікія, але жывыя каталіцкія супольнасці і заахвоціць іх, каб надалей ішлі дарогаю пабудовы адзінства з Цэрквам-сёстрамі асабліва з Праваслаўнай
Падарожжа пачалося 4-га чэрвеня ў старажытным горадзе Пафос, дзе адбылалося экумэнічнае набажэнства. Разам з Праваслаўным архіяпіскапам Хрызастомасам ІІ былі прысутнымі прадстаўнікі армянскае, англіканскае і лютэранскае супольнасцяў. Прадаўжэннем набажэнства была сустрэча з Хрызастомасам ІІ у ягонай рэзыдэнцыі.
Наступнага дня 5-га чэрвеня ў сталіцы востравуНіказіі Святы Айцец наведаў Прэзідэнта Рэспублікі. Затым адбылася Літургія Слова, ў якой прынялі ўдзел прадстаўнікі мараніцкай, армянскай і лацінскай супольнасцяў.
Чарговым важным момантам візіту была Святая Імша ў парафіі Святога Крыжа ў прысутнасці святароў, пасвячаных асоб, дыяканаў, катахэтаў і прадстаўнікоў касцельных таварыстваў.
Кульмінацыйным здарэннем Апостальскага Падарожжа было ўручэнне Папам «Інструмэнтум Лаборыс»- рабочага дакумента для прац Спецыяльнага Зграмаджання Сыноду Біскупаў для Блізкага Усходу. Адбылося гэта 6-га чэрвеня ў Ніказіі пасьля ўрачыстае Эўхарыстычнае Літургіі, ў якой прынялі ўдзел патрыярхі і біскупы усяго рэгіёну.
Сынод адбудзецца ў Рыме ў кастрычніку, гэтага году, а яго тэма гучыць: «Каталіцкі Касцёл на Блізкім Усходзе, еднасць і сведчанне».








All the contents on this site are copyrighted ©.