2010-06-08 14:23:55

Турцыя: пахаванне біскупа Падавезэ


Пры ўдзеле многіх касцельных дэлегацый з Турцыі і цэлага свету ў Іскэндэруне адбыўся абрад пахавання біскупа Люіджы Падавезэ. Апостальскі вікарый Анатоліі быў забіты 3-га чэрвеня сваім уласным шоферам. Цырымоніі пахавання старшынстваваў арцыбіскуп Франчэскіні, італьянскі місіянар. Мітрапаліт Смірны заклікаў вернікаў Турцыі, каб не гублялі духа перад аблічам гэтай трагедыі і з мужнасцю надалей працягвалі сведчыць аб Эвангэллі. Ён таксама пералічыў шматлікія заслугі памёршага як у галіне душпастырства, так і навукі, экумэнізму ды міжрэлігійнага дыялогу. Біскуп Падавезэ “быў вялікім сябрам Турцыі і туркаў,- сказаў прапаведнік.- Зямля гэтая, аднак аказалася месцам пакутніцтва нават для тых, хто яе палюбіў”.
14-га чэрвеня цела біскупа Падавезэ будзе перавезена ў Мілан, дзе спачне ў сямейнай магіле.








All the contents on this site are copyrighted ©.