2010-06-07 10:43:28

Візіт Папы у мараніцкім Саборы ў Нікозіі


Яшчэ ў апошні дзень свайго візіту на Кіпр Папа наведаў мараніцкі катэдральны сабор у Нікозіі. Святога Айца прывітаў там мараніцкі Арцыбіскуп Кіпра Соўэіф. Ён запэўніў Папу аб любові, салідарнасці і малітве ўсіх маранітаў ды папрасіў блаславенства для усіх людзей і сем”яў, якіх жыццё грунтуецца на веры і Евангеллі.
Голас узяў таксама мараніцкі Патрыярх Антыёхіі, 90-а гадовы кардынал П”ер Сфэір. Ён прывітаў Папу ад імя ўсіх маранітаў свету. Падкрэсліў, што як ў мінулым, таксама і сёння мараніты даюць сведчанне ў адзінстве з усёй Каталіцкай Царквой.
У сваёй прамове Бэнэдыкт 16 адзначыў, што наведваючы гэтую святыню “ў ягоным сэрцы” адбываецца духоўнае паломніцтва ў кожную мараніцкую Царкву на востраве. Ён запэўніў, што ёсць блізкі да ўсіх вернікаў гэтых старажытных супольнасцяў. Нагадаў, што мараніты “збераглі вернасць сваёй хрысціянскай спадчыне, якая іх вылучае, нягледзячы на шматлікія пераследаванні”. Хаця іхняя вера была выпрабоўвана як золата ў агні, але яны вытрывалі ў веры сваіх бацькоў, ў веры, якая цяпер была перададзена ім, сённяшнім мараніцкім кіпрыйцам. Я заклікаю вас, каб вы ахоўвалі гэтую вялікую спадчыну, гэты каштоўны падарунак,”- заклікаў Святы Айцец.
Далей Папа адзначыў, што “будынак гэтага сабору нагадвае нам пра важнасць духоўнай праўды”. Разам з хрысціянамі ва ўсім свеце мы з”яўляеумся часткай гэтай вялікай святыні, якою ёсць містычнае цела Хрыста. Наш духоўны культ, які выконваецца многімі мовамі, ў многіх месцах і ў прыгожай разнастайнасці Літургіі, з”яўляецца выяўленнем адзінага голасу Божага народу, які аб”яднаны ў абажанні і падзяцы Пану і ва ўстойлівым адзінстве з сабою. Гэтае адзінства, якое так дарагое для нас, вядзе нас да нясення Добрае Навіны нашага новага жыцця ў Хрысце ўсяму чалавецтву”,- падкрэсліў Папа.
У мараніцкай катэдры ў Нікозіі Бэнэдыкт 16 сустрэўся таксама з арганізатарамі гэтага Апостальскага падарожжа. Сярод іх былі як прадстаўнікі ўраду так і касцельных арганізацый.








All the contents on this site are copyrighted ©.