2010-06-06 13:42:15

Трэці і апошні дзень Апостальскага падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 на Кіпр: Святая Імша у Нікозіі


У нядзелю 6-га чэрвеня Святы Айцец адслужыў, раніцай, Святую Імшу ў Палацы Спорту ў Нікозіі, з нагоды апублікавання “Інтрумэнтум Лаборыс” для Спэцыяльнага Зграмаджання Сыноду Біскупаў для Блізкага Усходу, які адбудзецца ў месяцы кастрыніку гэтага году ў Ватыкане. У Літургіі ўдзельнічалі каталіцкія Патрыярхі і біскупы Блізкага Усходу.
У сваім казані Папа сказаў, што “мы пакліканы пераадольваць нашыя адрознені, каб несці мір і прымірэнне там, дзе ёсць канфлікты, каб даць свету пасланне надзеі”. Выказаў радасць, што Эўхарыстыя можа быць адпраўлена ў прысутнасці шматлікіх вернікаў Кіпра, “краіны бласлаўлёнай апостальскай прысутнасцю Святых Паўла і Барнабы”. Асабліва прывітаў супольнасці Філіпінаў, Шры Лянкі і іншых мігрантаў.
Далей Бэнэдыкт 16 спаслаўся да ўшаноўванай, ў нядзелю 6-га чэрвеня, на Кіпры і іншых краінах урачыстасці Божага Цела. “На Захадзе свята гэта назвалі Корпус Крысті. У традыцыі Касцёла гэты тэрмін выкарыстоўваецца абазначыць тры розныя рэчаіснасці: менавіта фізычнага цела Езуса, народжанага ад Дзевы Марыі; Яго эўхарыстычнага Цела, хлеба з неба, які корміць нас у гэтым вялікім сакраманце ды Яго касцелнага цела, Касцёла”,- сказаў Папа.
“Кожны з нас, калі прыналежыць да Касцёла, павінен пакінуць замкнёны свет сваёй індывідуальнасці і прыняць таварыства іншых асоб, якія падзяляюць з намі хлеб. Мы павінны думаць пачынаючы не ад “Я”, але ад “мы”,- сказаў Бэнэдыкт 16 і падкрэсліў, што “пераадольванне бар”ераў паміж намі і нашымі суседзямі з”яўляецца неабходнай ўмовай для ўваходу ў Божае жыццё, да якога мы пакліканыя. Мы павінны вызваліцца ад усяго, што нас звязвае і ізалюе: ад страху і недавер”я да іншых, прагнасці і эгаізму, нежадання да ўздымання рызыка, каб не падвяргацца слабасці, калі мы адкрываемся на любоў”
На заканчэнне сваёй прамовы Святы Айцец нагадаў заданні, якія стаяць перад паслядоўнікамі Хрыста. “Мы пакліканыя пераадольваць нашыя розніцы, каб несці мір і прымірэнне, дзе ёсць канфлікт, каб даць свету пасланне надзеі. Мы пакліканыя, каб ісці да людзей, якія ў патрэбе; шчодра дзелячыся земскімі дарамі з тымі, якія маюць менш шчасця чым мы. Мы таксама пакліканыя да пастаяннага абвяшчання аб смерці і ўваскрасенні Пана, пакуль Ён не прыйдзе”,- завершыў Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.