2010-06-06 13:42:33

Бэнэдыкт 16 заклікаў свет да вырашэння напружанай сітуацыі на Блізкім Усходзе


Пасьля надзялення Святога Прычасця Папа ўручыў Патрыярхам і біскупам копію “Інструмэнтум Лаборыс” для прац Сыноду Біскупаў адносна Блізкага Усходу.
У сваёй прамове Бэнэдыкт 16 падзякаваў усім, якія заангажаваныя ў падрыхтоўчых працах гэтага Сыноду.
“Перш чым пачаць я лічу маім абавязкам,- сказаў Святы Айцец,- успомніць нябожчыка, Біскупа Люіджы Падовэсэ, які ў якасці Старшыні Эпіскапскай Канфэрэнцыі Турцыі, ўнёс свой ўклад у падрыхтоўку “Інструмэнтум Ляборыс”. Вестка аб ягонай нечаканай і трагічнай смерці здзівіла і зашакіравала ўсімі намі. Яго смерць з”яўляецца ясным прыкладам паклікання, якое ўсе хрысціяне падзяляюць, ва ўсіх абставінах, быць адважнымі сведкамі ўсяго таго, што добрае, высакароднае і справядлівае.
Далей Папа спаслаўся да лозунга Зграмаджання Сыноду, які “гаворыць аб адзінстве і сведчанні, прыпамінаючы як члены першай хрысціянскай супольнасці “былі аднаго сэрца і адной душы”.
Бэнэдыкт 16 адзначыў, што “Блізкі Усход займае асаблівае месца ў сэрцах усіх хрысціян, таму што менавіта там Бог першы даў пазнаць сябе нашым айцам у веры”. Ён падкрэсліў, што “хрысціяне ва ўсім свеце надалей глядзяць на Блізкі Усход з асабліва глыбокай павагай, з огляду на Патрыярхаў і прарокаў, апосталаў і мучанікаў, якім мы так многа ўдзячныя”.
Гаворачы аб заданнях Сынода Біскупаў Папа адзначыў, што будзе ён імкнуцца “паглыбіць вузы адзінства паміж членамі мясцовых Касцёлаў, а таксама адзінства тых Касцёлаў паміж сабою і з Сусветным Касцёлам.
Святы Айцец звярнуў увагу на вялікія цяжкасці, якія адчуваюць хрысціяне на Блізкім Усходзе. “Спэцыяльная Асамблея будзе нагодаю для хрысціян з усяго свету, каб ахвяраваць сваім братам і сёстрам на Блізкім Усходзе духоўную падтрымку і салідарнасць”,- сказаў
Бэнэдыкт 16 адзначыў, што паслядоўнікі Хрыста жадаюць жыць у міры і згодзе са сваімі суседамі, гэбрэямі і мусульманамі.. Выказаў надзею, што ў большай ступені будуць перасцерагацца правы хрысціян, у тым ліку і “права да свабоды веравызнання і рэлігійнае свабоды, і што ніколі больш хрысціяне не будуць цярпець ад ніякай дыскрымінацыі”.
Папа запэўніў аб сваёй малітве за працы Спэцыяльнага Зграмаджання, каб “дапамаглі звярнуць увагу міжнароднай супольнасці на долю тых хрысціян на Блізкім Усходзе, якія пакутуюць за сваю веру, каб было магчыма знайсці справядлівыя і трывалыя развязкі канфлікаў, якія спрычынілі так многа цяжкасцяў”. “У гэтым так важным пытанні я паўтараю мой асабісты заклік пра тэрміновыя і ўзгодненыя міжнародныя дзеянні для вырашэння напружанай сітуацыі на Блізкім Усходзе, асабліва на Святой Зямлі, раней чым гэтыя канфлікты давядуць да большага прыліцця крыві”,- сказаў Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.