Протадыякан Андрэй Кураеў расцэньвае прыезд Барталамея І у Расію як перамогу дыпламатыі
Маскоўскага Патрыярхату
Прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі протадыякан Андрэй Кураеў лічыць вельмі
важным і знакавым візіт Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея І у Расію. «Той
факт, што Барталамей сёння ў Маскве, азначае, што наша дыпламатыя ўжо заваявала сур’ёзную
перамогу. Гэта знак таго, што пытанне аб кананічным статусе Украінскай Царквы знята
з парадку дыялога паміж Масквой і Канстанцінопалем», — паведаміў а. Андрэй Кураеў,
як паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Интерфакс». Прафесар Маскоўскай духоўнай
акадэміі нагадаў, што два гады таму Патрыярх Барталамей І прыязджаў у Кіеў, дзе сустракаўся
са светлай памяці Алексіем ІІ, «і гэта быў вельмі напружаны візіт: тады многія чакалі,
што справа можа скончыцца тым, што Канстанцінопаль абвесціць Украіну сваёй тэрыторыяй;
гэтага не адбылося». Цяпер, па словах протадыякана Кураева, абедзве Царквы могуць
абмяркоўваць іншыя пытанні, і перш за ўсё «пытанні аб супольным нашым хрысціянскім
сведчанні ў секулярным свеце сучаснай Заходняй Еўропы».