2010-06-05 13:42:44

Працягваецца Апостальскае падарожжа Папы на Кіпр: сустрэча з цывільнымі ўладамі Кіпра і Дыпламатычным корусам


Субота 5-га чэрвеня была другім днём візіту Святога Айца на гэты востраў. Раніцай Папа зрабіў візіт ветлівасці Прэзыдэнту краіны спадару Дэмэтрысу Хрыстоф”ясу ў Прэзыдэцкім палацы ў Нікозіі. Затым адбылая сустрэча з цывільнымі ўладамі Кіпра ды з дыпламатычным Корпусам.
У сваёй прамове Папа ўспамінаючы першага Прэзідэнта Рэспублікі Кіпр архіяпіскапа Макарыёса ўказаў, што падобным чынам як ён, кожны з іх у сваёй грамадскай службе “мусіць быць заангажаваным у служэнні на карысць дабра ў грамадстве, як на мясцовым узроўні так нацыянальным і міжнародным”. Гэта высакароднае пакліканне, якое цэніцца Царквой. Дзяржаўная служба, калі выконваецца верна, дазваляе нам узрастаць у мудрасці, сумленнасці і самарэалізацыі,- патлумачыў Папа.
Далей Святы Айцец заклікаў палітыкаў і дыпламатаў да будавання адносінаў з іншымі людзьмі, заснаваных на праўдзе, сумленнасці і павазе. У краінах з няўстойлівай палітычнай сітуацыяй, такія сумленныя, адкрытыя асабістыя адносіны, могуць стаць пачаткам значна большага дабра для ўсяго грамадства і дзяржавы. “Дазвольце, што заахвочу вас ўсіх тут сёння прысутных, каб вы выкарыстоўвалі дадзеныя вам магчымасці для стварання такіх вышэй згаданых адносін, і такім чынам узмацнялі б дабро ўсіх народаў і сапраўднае дабро тых, каго прадстаўляеце”,- сказаў Бэнэдыкт 16.
Але, што гэта азначае ў практычным плане паважаць і заахвочваць да маральнае праўды ў свеце палітыкі і дыпламатыі на нацыянальным і міжнародным узроўнях?,- запытаўся Папа. Першы з іх гэта адказнае дзеянне, на аснове ведаў, якія прытрымліваюцца фактаў
Другі спосаб павышання маральнай праўды заключаецца ў “разбурэнні палітычных ідэалогій, якія маглі б замяніць праўду”. Трагічныя падзеі 20-га стагоддзя паказалі нечалавечнасць, што вынікала з падаўлення праўды і годнасці чалавека. Нават у нашыя дні мы з”яўляемся сведкамі спробаў павышання псеўдавартасцяў пад выглядам міру, развіцця і правоў чалавка.- падкрэсьліў Бэнэдыкт 16
Трэцім спосабам павышання маральнае праўды ў грамадскім жыцці гэта стваранне пазітыўнага натуральнага права на этычных прынцыпах. Калі мы падтрымліваем палітыку, якая ажыццяўляецца ў адпаведнасці з натуральным правам, то нашыя дзеянні стаюцца больш апраўданымі і вядуць да атмасфэры ўзаемазразумення, міру і справядлівасці,- завершыў сваю прамову Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.