2010-06-05 13:43:24

Візіт ветлівасці Архіяпіскаму Хрызастомасу ІІ


А поўдні кіпрыйскага часу Святы Айцец прыбыў у Рэзыдэнцыю Архіяпіскапа Хрызастомоса ІІ. Тут адбылася сустрэча паміж імі. На пачатку сваёй прамовы Папа падзякаваў Архіяпіскапу Хрызастомасу за ягоны візіт у Ватыкан тры гады таму назад. Аднак, перш за ўсё, я хацеў бы выказаць ўдзячнасць,- звярнуўся Святы Айцец да Архіяпіскапа,- за гасціннасць, якую Царква Кіпра так вялікадушна запрапанавала Міжнароднай Камсіі па Тэалагічнаму Дыялогу на сустрэчу, ў мінулым годзе, ў Пафосе. Я таксама ўдзячны за падтрымку, якую Царква Кіпра, з яснаснымі і адкрытымі сваімі ўнёскамі, заўсёды давала прыхільнасць гэтаму дыялогу.
Гэты дух братэрства і супльнасці таксама знайшоў адлюстраванне ў штодрым узносе, што Ваша Святасць накіравала ад імя Царквы Кіпра, тым, якія ў мінулым годзе ў Аквіле, непадалёк ад Рыма, пацярпелі ад землятрасення. Зыходзячы з гэтага я з Вамі згодны,- сказаў Папа,- каб усе жыхары Кіпра, з Божай дапамогай, знайшлі мудрасць і сілы, каб разам працаваць для справядлівага вырашэння праблемаў,якія трэба вырашыць, працуючы на карысць міру і прымірэння ды стварэння для будучых пакаленняў грамадства, што выступае за правы кожнага чалавека, ўключаючы неаб”емныя правы на свабоду сумлення і веравызнання.
Кіпр традыцыйна лічыцца часткай Святой Зямлі і канфлікт на Блізкім Усходзе павінен быць падставай для разважанняў для ўсіх хрысціянаў. Ніхто не можа заставацца абыякавым адносна неабходнасці даць падтрымку для Хрысціян гэтага неспакойнага рэгіёну, каб ягоныя Цэрквы маглі жыць ва ўмовах міру і памыснасці. Хрысціянскія супольнасці Кіпра павінны знайсці вельмі плённую сферу для экумэнічнага супрацоўніцтва, молячыся і працуючы разам дзеля міру, прымірэння і стабільнасці на землях бласлаўлёных прысутнасцю Князя Міру.- завершыў сваю прамову Папа.
Затым разам з архіяпіскапам Хрызастомасам ІІ Папа наведаў музей іконаў ды прыватную капліцу і апартаменты Архіяпіскапа Макарыёса.








All the contents on this site are copyrighted ©.