2010-06-05 14:08:30

Yз’яднанне, экуменічны дыялог, цярпенне ў намаганнях асягнення міру. Так вызначае мэты візіту ўпершыню Папы Рымскага на Кіпр дырэктар прэсавай службы Ватыкану айцец Ламбардзі.


Для каталікоў, такім чынам, Бенедыкт 16 нясе заахвочванне заставацца храбрымі, не зачыняццца, але ставацца больш гатовымі рабіць бачным багацце старажытнай хрысціянскай прысутнасці на землях, якія бачылі вытокі нашай веры. Сустрэчы з праваслаўнымі вызначаць перспектыву далейшых крокаў на агульным шляху, дзе трэба бачыць ясней неабходнасць сумеснага сведчання пра Хрыста, і ў Ягоным святле - ролю чалавека і яго жыцця ў сучасным свеце. Багаслоўскія адрозненні не павінны засліняць той факт, што аб'яднанне больш важнае, чымсці тыя адрозненні, якія ўсё яшчэ падзяляюць хрысціянаў. Нарэшце, цярплівыя намаганні для Дабравешчання сьвету, нягледзячы на сітуацыі і інцыдэнты, якія выклікаюць заклапочанасць і расчараванне, ёсць духоўнай місіяй кожнага хрысціяніна. Гэтыя думкі працягваюць дух падарожжа Бенедыкта 16 ў мінулым годзе ў Святую Зямлю. Евангелле заўсёды 'яўляецца невычэрпнай крыніцай надзеі, што дае здольнасць разбурыць сцены нават самых глыбокіх падзелаў і непаразуменняў.
Хрысціянства прыйшло на Кіпр адразу пасля Ўваскрасення Хрыстова, ў першым жа стагоддзі. Здзяйсняючы паломніцтва па гэтым дзівосным востраве, Папа падкрэслівае важнасць старажытнай святаайцовай традыцыі, якая мае тут асязальныя, матэрыяльныя знакі паўсюдна: - гэта храмы і манастыры, звязаныя з гісторыяй знаходжання тут Божай Маці і святых апостолов, у першую чаргу – Паўла. Многія пабудаваныя ў 4 стагоддзі святой Аленай, маці раўнаапостальнага імператара Канстанціна, якая змясціла тут шматлікія хрысціянскія рэліквіі. Тут можна дакрануцца да такіх святыняў, як часцінка Жыватворчага Крыжа Гасподняга, ланцугі Хрыстовыя, памаліцца ля цудатворных ікон Божай Маці – пуцяводнай Адзігітрыі, Кіккскай, Трыадзіссы, наталіць духоўную смагу з гаючых цудатворных крыніц. Востраў поўніцца старажытнымі грэцкімі мітамі і паданнямі, якія ўвайшлі ў аснову усяе еўрапейкае культуры, натхняюць мастацкіх дзеячаў напрацягу тысячагоддзяў. Так, у Пафасе абавязкова вам раскажуць пра тое, што менавіта тут з марской пены нарадзілася Афрадзіта, называная рымлянамі Венерай.








All the contents on this site are copyrighted ©.