2010-06-05 13:42:56

Cустрэча з католікамі Кіпра: будуйце трывалы мір паміж народамі розных рэлігіяў


Затым Папа сустрэўся з кіпрыйскімі католікамі, да якіх звярнуўся са словамі: будуйце трывалы мір паміж народамі розных рэлігіяў. Далей Бэнэдыкт 16 нагадаў, што сённяшнія паслядоўнікі Хрыста “пакліканыя да перажывання сваёй веры у свеце, аб”ядноўваючы свае галасы і дзеянні з мэтаю падтрымліваць вартасці Евангелля, што былі даручаныя пакаленнямі хрысціянаў на Кіпры”. Гэтыя каштоўнасці глыбока ўкараніліся ў вашых культурах, як таксама ў спадчыне сусветнай Царквы, павінны надалей заставацца крыніцай натхнення для вашых намаганняў ва ўмацаванні міру, справядлівасці ды павагі да чалавечага жыцця і годнасці вашых суайчыннікаў”,- сказаў Святы Айцец.
Папа заклікаў іх да “шукання большага адзінства ў любові з іншымі хрысціянамі і да дыялога з тымі, якія не ёсць хрысціянамі. У вашай канкрэтнай сітуацыі вы можаце ўнесці асабісты ўклад у дасягненні большага адзінства хрысціянаў у паўсядзённым жыцці”,- сказаў Папа.
Спасылаючыся да міжрэлігійнага дыялогу Бэнэдыкт 16 адзначыў, што “шмат яшчэ трэба зрабіць ў свеце. Толькі ў выніку цярплівай працы, заснаванай на ўзаемным даверы, можна пераадолець цяжар мінулай гісторыі, а палітычныя і культурныя адрозненні паміж народамі могуць стаць прычынаю да дзеянняў ў карысць глыбейшага зразумення”,- сказаў Святы Айцец і заахвоціў католікаў Кіпра, каб “дапамагалі ствараць такі ўзаемны давер паміж хрысціянамі і няхрысціянамі як аснову для ўсталявання трывалага міру і ўзаемазразумення паміж рознымі рэлігіямі, палітычнымі рэгіёнамі і культурнымі каранямі”.
Вітаючы маладых кіпрыйскіх католікаў Папа сказаў па-грэцку: “Будзьце моцнымі ў сваёй веры, радуючыся ў служэнні Пану і шчодрымі ў распараджэнні сваім часам і сваімі здольнасцямі. Дапамагайце будаваць лепшую будучыню для Касцёла і для сваёй краіны, стаўлячы дабро іншых перад сваім уласным”.








All the contents on this site are copyrighted ©.