2010-06-04 17:19:35

Кіпр. Пасля экуменічнай малітвы ля Пафаса Папа вярнуўся на малітву да алтара ў царкву Агіі Кірыякі і тут паблаславіў шыльду Дома прэстарэлых, які пабудавала каталіцкая грамада горада.


Мэр паказаў яго госцю з вялікай падзякай. Затым Папа на аўтамабіле пераехаў 170 км у Ніказію ў апостальскую нунцыятуру. Калісьці кіпрыёцкая сталіца перажыла панаванне рымлянаў, візантыйцаў,франкаў, венецыянскай рэспублікі-стварыцельніцы кола сцяны і дамбы на р.Педыеосе супраць навадненняў. Ад 16 стагоддзя патрапіла пад прыгнёт атаманаў, а ад 1978 года сталася падуўладнаю Вялікабрытаніі. Ад 1960 году - сталіца незалежнай Рэспублікі Кіпр, у якую ўторглася Турцыя ў 1974 годзе, дык хрысціяне павінны былі ратавацца на поўдні, уцякаючы з зоны, якую самапраізвольна туркі назвалі "Рэспубліка Паўночны Кіпр",разбурыўшы дзясяткі праваслаўных цэркваў. Лінію падзелу ахоўваюць войскі ААН. У нейтральнай зоне пад аховай "блакітных касак" стаіць францішканскі кляштар Кустодыі Святой Зямлі, якая дае назву касцёлу і лацінскай дыяцэзіі. У комплексе месціцца таксама і Апостальская нунцыятура, дзе Папа павячэрае і правядзе ноч.
Хрысціянства прыйшло на Кіпр адразу пасля Ўваскрасення Хрыстова, ў першым жа стагоддзі. Здзяйсняючы паломніцтва па гэтым дзівосным востраве, Папа падкрэслівае важнасць старажытнай святаайцовай традыцыі, якая мае тут асязальныя, матэрыяльныя знакі паўсюдна: - гэта храмы і манастыры, звязаныя з гісторыяй знаходжання тут Божай Маці і святых апостолов, у першую чаргу – кіпрыёта па нараджэнні Варнавы і Паўла, у суправаджэнні будучага эвангеліста Марка. Многія святыні пабудаваныя ў 4 стагоддзі святой Аленай, маці раўнаапостальнага імператара Канстанціна, якая змясціла ў іх шматлікія хрысціянскія рэліквіі. Тут можна дакрануцца да такіх святыняў, як часцінка Жыватворчага Крыжа Гасподняга, ланцугі Хрыстовыя, памаліцца ля цудатворных ікон Божай Маці – пуцяводнай Адзігітрыі, Кіккскай, Трыадзіссы, наталіць духоўную смагу з гаючых цудатворных крыніц. Востраў поўніцца старажытнымі грэцкімі мітамі і паданнямі, якія ўвайшлі ў падмурак ўсяе еўрапейкае культуры, алегарычна прысутнічаюць у ёй і натхняюць мастацкіх дзеячаў напрацягу тысячагоддзяў. Так, у Пафасе абавязкова вам раскажуць пра тое, што менавіта тут з марской пены нарадзілася Афрадзіта, называная рымлянамі Венерай.
Даведка: на Кіпры пражывае 794 тысячы чалавек, сярод іх католікаў - крыху больш за 3 працэнты. З імі Папа Бенедыкт 16 сустрэнецца заўтра ў сталічнай школе святога Марона.







All the contents on this site are copyrighted ©.