Рым-Стамбул. Прэзiдэнт Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Турцыі, апостальскі Вікары
Анатоліі, італьянец па паходжанні Луіджы Падaвезe забіты ў чацвер у сваёй рэзідэнцыі
ў горадзе Iскендерун на міжземнаморскім узбярэжжы Турцыі. "Жудасны, неверагодны факт"-
каментуе айцец Федэрік Ламбардзі.
Па першапачатковых дадзеных, святара забіў вадзіцель аўтамабіля. Дырэктар залі Друку
Ватыкана выказаў адразу сваю глыбокую жалобу. "Мы журбуем і прыпамінаем іншыя факты
праліцця крыві ксяндзоў у Турцыі, свежа памяць пра нядаўнюю страту - калі 4 гады
таму ў Турцыі быў забіты на малітве ў касцёле нажом у спіну дон Андрэа Санторо. Молімся,
- працягваў айцец Ламбардзі,- каб Пан Бог ацаніў яго намаганні на дабро Сусветнае
Царквы і каб хрысціяне не гублялі смеласці , а, на прыклад адважнага сведчання нябожчыка,
заставаліся вернымі Касцёлу свайго рэгіёну." Асабліва ўраджвае страшэнны факт забіцця
напярэдадні візіту Бенедыкта 16 на Кіпр, падзелены востраў Блізкага Ўсходу, дзе
біскуп Луіджы павінен быў удзельнічаць у Богаслужбах. "Гэты жудасны факт прыспешвае
неабходнасць выяваў братэрскай салідарнасці з хрысціянамі рэгіёну", падкрэсліў падрэ
Ламбардзі. Як выказаўся Кіпрыёцкі Патрыярх Тваль, краіна падзеленая як і Святая Зямля
і марыць аб прыйсці міру. Папа прыбывае туды заўтра, у пятніцу, каб сустрэцца і маліцца
з Хрыстовымі вернікамі - католікамі і праваслаўнымі. Як паведамляюць свецкія
прэсавыя крыніцы Турцыі, уласны кіроўца аўтамабіля накінуўся на біскупа Луіджы з
нажом і нанёс некалькі глыбокіх ранаў. Сьвятар памёр у бальніцы. Пацверджання гэтай
інфармацыі з іншых крыніц пакуль няма. Пра магчымыя прычыны таксама не паведамляецца.
Вось некалькі дадзеных з біяграфіі монс. Луіджы Падавезе. Нарадзіўся ў Мілане ў
1947 годзе.У 1965 ўступіў у ордэн капуцынаў, дзе быў рукапаложаны на святара ў 1973.
Узначаліў кафедру Патрыстыкі і выкладаў яе ў Папскім Антаніянскім Універсітэце.
Перад атрыманнем біскупскай сакры нёс напрацягу 1 6 гадоў службу ў гэтым ўніверсітэце
таксама і ў якасці дырэктара Інстытута Духоўнасці. Потым накіраваны на прафесарскую
пасаду ў рымскі Папскі Ўніверсітэт Грыгарыянум і ў Папскую Альфасіянскую Акадэмію.
Напрацягу 10 год быў візітатарам Усходняга інстытуту ў Рыме ад Кангрэгацыі Ўсходніх
Цэркваў. Працаваў кансультантам у Кангрэгацыі па справах Святасці. Ад 2004 года быў
намінаваны Апостальскім Вікарыем Анатоліі і кансакраваны біскупам Монтэвердэ. Просім
вашых малітваў за сведку веры хрысціянскай на Блізкім Ўсходзе.