Як паведаміў падчас пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Украіны арцыбіскуп
Львоўскі Мечыслаў Макшыцкі, запрашэнне Святому Айцу Бэнэдыкту XVI наведаць Украіну
ў 2012 г. было прынята Апостальскай Сталіцай. Зараз вызначаецца канкрэтная дата візіту. Па
інфармацыі агенцтва «Седмица», у 2012 г. Львоўская архідыяцэзія будзе адзначаць 600-гадовы
юбілей перанясення біскупскай сталіцы з Галіча ў Львоў. У гэтым жа годзе плануецца
завяршэнне Эўхарыстычнага кангрэса ва Украіне.