2010-06-03 14:28:13

Нікасія. Тут усё падрыхтавана да прыёму Папы Рымскага. У нядзелю 6 чэрвеня Бенедыкт 16 уручыць пасля Еўхарыстычных ўрачыстасцей Instrumentum laboris – рабочы дапаможнік для спецыяльнай асамблеі Сіноду Біскупаў па Блізкаму Усходу, які адбудзецца ў Ватыкане з 10 па 24 кастрычніка.


7 Патрыярхаў Касцёла прымуць зборнікі, у якія ўвайшлі папраўкі і дапаўненні з боку біскупаў і тэолагаў, што яшчэ ў студзені атрымалі Lineamenta –зборнік «Асноўных напрамкаў» для ўключэння ўсіх каштоўных прапаноў. Зборнікі атрымаюць таксама два Прэзідэнты Біскупскіх Канфярэнцый – Іраку і Турцыі, для прысутнасці ўсяе хрысціянскае Царквы на Блізкім Ўсходзе. Ва ўрачыстай абстаноўцы прымуць дар таксама кардыналы – кіраўнікі Ватыканскіх кангрэгацый Каспер, Сандры і Торан.У святочным сённяшнім выпуску газеты L'Osservatore Romano ( 3 giugno 2010) змешчаны матэрыял наконт працэсу падрыхтовак па Lineamenta - «Асноўных напрамкаў» - для спецыяльнай Асамблеі Сіноду Біскупаў па Блізкаму Ўсходу. Яе тэмай будзе «Каталіцкая Царква на Блізкім Усходзе: кантакты і сведчанне», а адпраўным пунктам для разважанняў паслужыць фраза з Дзеяў св. Апосталаў: «У мноства, што ўверавалі, было адно сэрца і адна душа». Падрабязней мы пагаворым пра гэта заўтра.









All the contents on this site are copyrighted ©.