2010-06-03 14:28:53

3 чэрвеня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана



Урачыстасць Цела і Крыві Пана, якая па традыцыі адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, сёлета прыпадае на 3 чэрвеня. У гэты дзень ва ўсіх парафіях Беларусі адбудуцца ўрачыстыя набажэнствы, а таксама эўхарыстычныя працэсіі навокал або ўнутры касцёла. Таксама і ў Рыме Папа Бэнэдыкт 16 а гадзіне 19-й адслужыць Святую Імшу на Плошчы перад Базылікай Святога Яна на Латэране і затым пройдзе ў эўхарыстычнай праэсіі па вуліцы Мэруляна да Базылікі Санта Марыя Маджорэ, ў якой беларускія біскупы адслужылі, мінулага году, ў часе свайго візіту “Ад Ліміна” Святую Імшу.


У нядзелю, 6 чэрвеня, з гэтай нагоды гэтага свята адбудзецца працэсія па цэнтральных вуліцах Мінска. Традыцыйна яна распачнецца цэлебрацыяй святой Імшы каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы
Падчас шэсця, якое распачнецца ад касцёла Найсвяцейшай Тройцы прадугледжаны чатыры прыпынкі-стацыі: першая стацыя на плошчы Перамогі, дзе адбудзецца малітва з нагоды 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, другая — на Кастрычніцкай плошчы, трэцяя — на плошчы Незалежнасці, чацвёртая — на плошчы Свабоды.
Падчас кожнай стацыі манстранцыя з Найсвяцейшым Сакрамэнтам будзе змяшчацца на прыгожа аздобленым троне, падрыхтаваным вернікамі пэўных парафій, будзе чытацца ўрывак з Евангелля, а затым святар прамовіць гамілію. Падчас кожнай стацыі прысутным будзе ўдзяляцца благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам.








All the contents on this site are copyrighted ©.